Аляксандр Мікалаевіч Курбацкі
| Аляксандр Мікалаевіч Курбацкі | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 29 жніўня 1956 (69 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | навуковец |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (2000) |
| Навуковае званне |
|
| Альма-матар | |
| Узнагароды | |
Аляксандр Мікалаевіч Курбацкі (нар. 9 жніўня 1956, в. Струмень, Кармянскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне інфарматыкі, вылічальнай тэхнікі і кіравання. Доктар тэхнічных навук (2000), прафесар (2001).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (факультэт прыкладной матэматыкі, спецыяльнасць «Прыкладная матэматыка», 1978; аспірантура, 1983).
Працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, кафедра тэхналогій праграмавання, загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: карпаратыўныя інфармацыйныя сістэмы; інфармацыйныя і тэлекамунікацыйныя тэхналогіі; тэхналогіі праграмавання; паралельнае праграмаванне; інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі; інфармацыйна-аналітычныя сістэмы; інфармацыйна-тэхналагічныя сістэмы; інфармацыйная бяспека.
У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (2001).
- Медаль Францыска Скарыны (2025)[2].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Проектирование и оптимизация информационно-технологических систем организационного управления : диссертация … доктора технических наук : 05.13.06 : защищена 17.12.1999 : утверждена 12.04.2000 / Курбацкий Александр Николаевич. — Москва, 1999.
- Информационный метод анализа и оптимизации в системах поддержки принятия решений / А. Н. Курбацкий, В. А. Чеушев. — Минск, 1999.
- Проектирование информационно-технологических систем : курс лекций / А. Н. Курбацкий. — Минск, 2001.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ сегодня, СБ-Беларусь. Публикуем полный список делегатов Всебелорусского народного собрания (руск.). www.sb.by (19 красавіка 2024). Праверана 29 снежня 2024.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 2025 года № 393 «Аб узнагароджанні»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Курбацкі Аляксандр Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 415. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Курбацкий Александр Николаевич // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 155—156.
- Нарадзіліся 29 жніўня
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ў Кармянскім раёне
- Выкладчыкі БДУ
- Дактары тэхнічных навук
- Выпускнікі факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 9 жніўня
- Постаці беларускай інфарматыкі
- Постаці савецкай інфарматыкі
- Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання