Аляксандр Мікалаевіч Міхальчанка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Аляксандр Мікалаевіч Міхальчанка
Нараджэнне 19 жніўня 1947(1947-08-19)
Смерць 11 лютага 2012(2012-02-11) (64 гады)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1994)
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч, грамадскі дзеяч, журналіст, архівіст, педагог
Месца працы

Аляксандр Мікалаевіч Міхальчанка (нар. 19 жніўня 1947, г. Гомель — 11 лютага 2012) — беларускі дзяржаўны і грамадскі дзеяч, журналіст, архівіст, педагог. Кандыдат гістарычных навук (1994).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1974 годзе БДУ, у 1981 годзе Мінскую ВПШ. 3 1974 года працаваў у БелТА, з 1979 у Саўміне БССР, на дыпламатычнай рабоце ў В’етнаме. 3 1983 намеснік начальніка, з 1990 начальнік Галоўнага архіўнага ўпраўлення пры СМ БССР, з 1992 старшыня Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь. Член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА з 1997 года.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з аўтараў кнігі «Ордэны на сцягу рэспублікі» (1985, з Я. І. Бараноўскім), зборнікаў «Дакументы па гісторыі Беларусі, якія зберагаюцца ў цэнтральных дзяржаўных архівах СССР» (1990), «Дапаможнік па справаводству» (1993) і інш.

З імем якога звязаны знамянальныя вехі станаўлення і развіцця архіўнай справы і справаводства Беларусі, распрацаваны першы ў суверэннай гісторыі краіны Закон «Аб Нацыянальным архіўным фондзе і архівах у Рэспубліцы Беларусь»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]