Перайсці да зместу

Аляксандр Мікалаевіч Шубскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Мікалаевіч Шубскі
Сцяг Старшыня Расонскага раённага выканаўчага камітэта
2008 — 2017
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Сцяг Старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта
з 29 ліпеня 2019
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка

Нараджэнне 1962
Адукацыя

Аляксандр Мікалаевіч Шубскі (нар. 1962[1], Новыя Дворы[2] Жабінкаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Скончыў Гомельскі кааператыўны інстытут (1987), атрымаў дыплом спецыяліста па бухгалтарскім уліку і аналізе гаспадарчай дзейнасці. Па накіраванні прыехаў у Мёрскі раён, дзе адразу ж быў прызначаны намеснікам старшыні праўлення Райспажыўсаюза па гандлі, у 1988—1997 гадах узначальваў арганізацыю. На працягу пяці гадоў працаваў дырэктарам Райпаліўзбыту, двух гадоў — хлебазавода. Да гэтага часу скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2008 годзе быў прызначаны на пасаду старшыні Расонскага раённага выканаўчага камітэта[3].

З 15 чэрвеня 2017 года працаваў начальнікам фінансавага аддзела Мёрскага райвыканкама[3]. 29 ліпеня 2019 года прызначаны на пасаду старшыні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта[4].

Жанаты, мае дачку.

Адзначаны Ганаровай граматай аблвыканкама.

Зноскі