Аляксандр Міхайлавіч Архіпаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Міхайлавіч Архіпаў

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
21 лістапада 2000 — 27 кастрычніка 2008

Нараджэнне 27 жніўня 1959(1959-08-27)[1] (61 год)
Адукацыя
Дзейнасць юрыст, пракурор, палітык
Ваенная служба
Званне
Старшы саветнік юстыцыі
Старшы саветнік юстыцыі
Узнагароды

Аляксандр Міхайлавіч Архіпаў (нар. 27 жніўня 1959, Бабруйск Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Харкаўскі юрыдычны інстытут імя Ф. Э. Дзяржынскага (юрыст), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (дзяржаўнае і мясцовае кіраванне). Старшы саветнік юстыцыі. Працоўную дзейнасць пачаў рабочым ва ўпраўленні жыллёвай гаспадаркі горада Бабруйска. Служыў у радах Узброеных Сіл. Быў станочнікам-распілоўшчыкам на Бабруйскім дрэваапрацоўчым прадпрыемстве, упакоўшчыкам на Бабруйскай мэблевай фабрыцы. Працаваў следчым пракуратуры, пракурорам Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці, пракурорам Ленінскага раёна горада Магілёва.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, юбілейнымі медалямі «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», «90 год органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, знакам «Ганаровы работнік Пракуратуры Рэспублікі Беларусь»[3].

Зноскі