Перайсці да зместу

Аляксандр Паўлавіч Блахін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Паўлавіч Блахін
Дата нараджэння 1 жніўня 1951(1951-08-01) (72 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера спектраскапія і люмінесцэнцыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Алякса́ндр Па́ўлавіч Блахі́н (нар. 1 жніўня 1951, Бабруйск) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1991), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998). Аўтар навуковых прац па малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі. Прадказаў існаванне і распрацаваў тэорыю палярызаванай люмінесцэнцыі шмататамных малекул у газавай фазе.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1974 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1975—1991 гадах працаваў у Інстытуце фізікі АН БССР. З 1992 года вучоны сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі АН Беларусі. З 1995 года працуе ў Інстытуце малекулярнай і атамнай фізікі АН Беларусі. У 1998 годзе стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі за даследаванні дынамікі вярчальнага руху электронна-ўзбуджаных малекул у газавай фазе.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Ориентационная корреляционная функция классического ансамбля свободных асимметричных волчков // Доклады АН БССР, 1979. Т. 23, № 11.
  • Поляризация флуоресценции свободных многоатомных молекул (разам з В.А. Таўкачовым) // Оптика и спектроскопия, 1981. Т. 51, вып. 2.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]