Аляксандр Паўлавіч Смародскі
Аляксандр Паўлавіч Смародскі | |
---|---|
Род дзейнасці | пісьменнік, краязнавец, педагог, гісторык |
Дата нараджэння | 1850[1] |
Дата смерці | 24 кастрычніка 1910 ці 1910 |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар |
Алякса́ндр Па́ўлавіч Смаро́дскі[2] (1850 — 24 кастрычніка 1910[2]) — беларускі педагог, пісьменнік, краязнавец, грамадскі дзеяч.
Скончыў Пецярбургскі гістарычна-філалагічны інстытут у 1876[2] годзе. З 1876 года працаваў выкладчыкам Мінскай гімназіі, потым з 1878 года — сакратаром Мінскага губернскага статыстьгчнага камітэта. У 1904—1905 гадах рэдактар і выдавец вялікадзяржаўна-шавіністычнай газеты «Белорусский вестник»[3]. У 1880-я актыўна вывучаў і сістэматызаваў мінулае і сучаснае Мінскай губерні, у выніку напісаў шэраг прац, якія сталі пэўным унёскам у справу развіцця археалогіі і гістарычнага краязнаўства на Беларусі.
Найбольш вядомыя з іх: «3 нагоды 50-годдзя ўз’яднання ўніятаў з праваслаўнай царквой» (1889) «Стагоддзе Мінскай губерні» (1892), «Дзявяты археалагічны з’езд у Вільні» (1893), якая змяшчае бібліяграфічны паказальнік твораў, артыкулаў, нататак, што адносяцца да прадмету археалогіі па Мінскай губерні.
Зноскі
- ↑ Смородский, Александр Павлович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1900. — Т. XXXа. — С. 579.
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ Конон, В. М. Проблемы искусства и эстетики в общественной мысли Белоруссии начала XX в. / В. М, АН Белорусской ССР, Институт философии и права; [Редактор С. Х. Александрович]. — Мн.: Наука и техника, 1985. — 200 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
- Ляхоўскі У. В. Смародскі Аляксандр Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 52. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Смародскі Аляксандр Паўлавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- В поисках утраченного: минский историк, педагог и писатель конца XIX - начала XX столетия А. Смородский (руск.) // СБ. Беларусь сегодня
- Смородский, Александр Павлович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Асобы
- Нарадзіліся ў 1850 годзе
- Памерлі 24 кастрычніка
- Памерлі ў 1910 годзе
- Выкладчыкі Мінскай губернскай гімназіі
- Выпускнікі Пецярбургскага гісторыка-філалагічнага інстытута
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Педагогі Расійскай імперыі
- Педагогі Беларусі
- Пісьменнікі Расійскай імперыі
- Пісьменнікі Беларусі
- Краязнаўцы Беларусі