Уладзімір Віктаравіч Ляхоўскі
| Уладзімір Віктаравіч Ляхоўскі | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 5 лютага 1964 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 7 верасня 2021 (57 гадоў) |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | гісторык, выкладчык універсітэта |
| Навуковая сфера | гісторыя Беларусі |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
| Навуковае званне | |
| Альма-матар | |
| Прэміі | |
| Узнагароды |
Прэмія імя Льва Сапегі (2010) |
Уладзімір Віктаравіч Ляхоўскі (5 лютага 1964, Мінск — 6 верасня 2021, Мінск) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2007), дацэнт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 5 лютага 1964 года ў Мінску. У 1993 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ. З 1993 года — рэдактар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя», з 1995 года — супрацоўнік часопіса «Спадчына». З 1998 года працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай АН Беларусі, з 1999 года — адказны сакратар «Штогодніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі», адначасова з 2002 вядучы супрацоўнік Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. У 2007 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Адукацыя на акупіраваных Германіяй беларускіх землях у гады Першай сусветнай вайны (1915—1918)». З 2008 года — дацэнт факультэта міжнародных адносін БДУ, адначасова з 2010 года — намеснік галоўнага рэдактара навуковага штогодніка «Актуальныя пытанні мытнай справы». Ганаровы член Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі (2011).
Памёр 6 верасня 2021 года[2]. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках горада Мінска.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]
Даследаваў праблемы гісторыі культуры і адукацыі, развіцця беларускага нацыянальнага руху і станаўлення грамадскай супольнасці Беларусі ў ХІХ—ХХ стст., гісторыю беларускай даваеннай эміграцыі, сацыяльна-палітычныя і гуманітарныя наступствы Першай сусветнай вайны для Беларусі, гісторыю мытнай справы, пытанні міжнароднага супрацоўніцтва ў мытнай сферы, геапалітычныя і геаэканамічныя аспекты глабальнай і рэгіянальнай інтэграцыі.
Адзін з укладальнікаў зборніка «Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах» (2001, з А. Гесь, У. Міхнюком), каталога выставы «Ёсць на карце месца… : Грамадска-культурная чыннасць беларускай і расійскай эміграцыі ў Чэхаславакіі, 1921—1938» (2002), зборніка дакументаў «Национальная академия наук Беларуси. 1928—2008. Документы и материалы» (2008), калектыўнай манаграфіі «Гісторыя Пінска: ад старажытнасці да сучаснасці: да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінання» (2012).
Выдаў 2 манаграфіі «Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі 1915—1918 гг.» (2010) і «Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове 19 — першай трэці 20 ст.» (2012).
Аўтар больш за 100 навуковых прац (2007), у тым ліку многіх артыкулаў у «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі», часопісах «Спадчына», «Архэ», «Наша вера», «Беларускі гістарычны часопіс» і інш.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- прэмія імя Льва Сапегі (2010)
- медаль Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра (2013)
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]
|
|
Зноскі
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.
- ↑ Памёр гісторык Уладзімер Ляхоўскі, даследчык БНР і Слуцкага збройнага чыну (бел. (тар.))
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8. — С. 410.
- Корзенко Г. В. Историки Беларуси в начале XXI столетия : биобиблиографический справочник. — Мн .: Белорусская наука, 2007. — С. 240. — 469 с. — 600 экз. — ISBN 978-985-08-0855-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пашкевіч, Аляксандр. Самародак, якога цікавіў працэс. Памяці Уладзіміра Ляхоўскага | Беларускі Гістарычны Агляд. Праверана 11 кастрычніка 2023.
- Арлоў, Уладзімер. Грамадзянін БНР. Уладзімер Арлоў пра гісторыка Ўладзімера Ляхоўскага . Радыё Свабода (7 верасня 2021). Праверана 11 кастрычніка 2023.
- Нарадзіліся 5 лютага
- Нарадзіліся ў 1964 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 7 верасня
- Памерлі ў 2021 годзе
- Пахаваныя на Чыжоўскіх могілках
- Супрацоўнікі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
- Супрацоўнікі часопіса «Спадчына»
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Супрацоўнікі Нацыянальнага архіва Беларусі
- Выкладчыкі факультэта міжнародных адносін БДУ
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Памерлі 6 верасня
- Лаўрэаты прэміі імя Францішка Багушэвіча
- Гісторыкі Беларусі