Аляксандр Пятровіч Косцераў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Пятровіч Косцераў
Дата нараджэння 2 верасня 1950(1950-09-02) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці пісьменнік, гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Аляксандр Пятровіч Косцераў (нар. 2 верасня 1950, в. Ржаўцы, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі пісьменнік, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1985), дацэнт (1997)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 2 верасня 1950 года ў вёсцы Ржаўцы Шклоўскага раёна[1].

Скончыў у 1974 годзе Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут па спецыяльнасці «Гісторыя» (кваліфікацыя «Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства»), у 1983 годзе аспірантуру БДУ імя У. І. Леніна па спецыяльнасці «Гісторыя»[1].

У 1974—1985 гадах працаваў лектарам у Слаўгарадскім райкаме КПБ, у 1985—1988 гадах у Магілёўскім абкаме КПБ, у 1989—1998 гадах выкладаў у Магілёўскім абласным інстытуце ўдасканалення настаўнікаў, дацэнт, з 1998 года на кафедры гуманітарных дысцыплін эканамічнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання.[1]

Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[2] з 2005 года[1].

Жыве ў горадзе Магілёве[3].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: Беларусь напярэдадні і ў пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010), юбілейныя медалі «60 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2005), «65 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2010)[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Бессмертный подвиг защитников Могилева летом 1941 года» (Могилев, 2004)
  • «Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны): конспект лекций» (Могилев, 2006)
  • «Основы идеологии белорусского государства: конспект лекций для студентов всех специальностей дневной и заочной формы обучения» (Могилев, 2009)
  • «Оборонительные бои на могилевском направлении летом 1941 года: монография» (Минск, 2010)
  • «Живая память о войне: воспоминания участников и свидетелей событий Великой Отечественной войны: в 2 кн.» (Могилев, 2012)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]