Славенскі сельсавет (Шклоўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славенскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Шклоўскі раён
Уключае 18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Малыя Славені
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 292
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6

Славе́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска[1]) Малыя Славені.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Славенскі (Вялікаславенскі) сельсавет у складзе Копыскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Вялікія Славені. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Копыскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Шклоўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мікіцініцкага сельсавета[2]. 11 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гарадзецкага сельсавета (9 населеных пунктаў: вёскі Валосавічы, Гоцішча, Залешча, Кучарына, Любінічы, Ржаўцы, Сасноўка, Стараселле і пасёлак Любінічы)[3]. Да 2005 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Малыя Славені. 22 лютага 2012 года ў склад Александрыйскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Новыя Стайкі і Старыя Стайкі)[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў) — 1953 чалавекі[5], з іх 95,8 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 0,9 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 1292 чалавекі[7].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Решение Шкловского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 15-12 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов Шкловского района в агрогородки
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.