Аляксандр Рыгоравіч Таўпека
Аляксандр Рыгоравіч Таўпека | |
---|---|
Дата нараджэння | 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 чэрвеня 1944 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Званне | старшына |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Рыгоравіч Таўпе́ка (1914[1] — 21 чэрвеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).
А. Р. Таўпека нарадзіўся ў вёсцы Доктаравічы (зараз у Капыльскі раён Мінскай вобласці). Скончыў сямігодку. Пасля заканчэння тэрміновай службы ў Чырвонай Арміі на два гады застаўся на звыштэрміновую. Пасля дэмабілізацыі пераехаў у Ленінград Працаваў на Усць-Іжорскім фанерным заводзе.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 г. на фронце. Камандзір мінамётнага разліку старшына А. Р. Таўпека вызначыўся 14 чэрвеня 1944 г. на Карэйскім перашыйку падчас прарыву абароны праціўніка, вызвалення горада Выбарг і абароны Ленінграда.
Загінуў у баі 26 чэрвеня 1944 г. пад Ленінградам.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
- Імем Героя названы вуліца ў горадзе Капыль, вуліца і школа на радзіме[2].
- У гонар Героя назавна адна з вуліц у пасёлку Пантонны (Санкт-Пецярбург) і ў 1975[3] годзе ўсталявана мемарыяльная дошка[4].
- У музеі Усць-Іжорскага фанернага камбіната захоўваецца бюст А. Р. Таўпекі.
Зноскі
- ↑ Па іншым звесткам нарадзіўся ў 1907 годзе
- ↑ Таўпека Аляксандр Рыгоравіч
- ↑ Герой Советского Союза ТОВПЕКО (ТОЛПЕКО) Александр Григорьевич (1907—1944) Архівавана 15 красавіка 2018. (руск.)
- ↑ Гарадскі інфармацыйны партал «Колпино.ру» Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 459—460. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн., 1990. — С. 589. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Таўпека Аляксандр Рыгоравіч
- Герой Советского Союза ТОВПЕКО (ТОЛПЕКО) Александр Григорьевич (1907—1944) Архівавана 15 красавіка 2018. (руск.)
- Память о героях — в названиях улиц (руск.)
Катэгорыі:
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
- Памерлі 21 чэрвеня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Выбаргскім раёне
- Пахаваныя ў Выбаргскім раёне
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
- Асобы
- Нарадзіліся ў Капыльскім раёне
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны