Аляксандр Сцяпанавіч Краўчук
Аляксандр Сцяпанавіч Краўчук | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 лютага 1969 (55 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (2004) і кандыдат тэхнічных навук (1994) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Аляксандр Сцяпанавіч Краўчук (нар. 9 лютага 1969, Мінск) — беларускі спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела. Доктар фізіка-матэматычных навук (Расія, 2004; Беларусь, 2005), кандыдат тэхнічных навук (1994), дацэнт (2005), прафесар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Матэматыка», 1991), Інстытут надзейнасці машын АН Беларусі (аспірантура, спецыяльнасць «Дынаміка, трываласць машын, прыбораў і апаратуры», 1994), Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (дактарантура, 2000).
Працаваў у Інстытуце надзейнасці машын АН Беларусі (1991—1997), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1997—2008), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 2008, механіка-матэматычны факультэт, кафедра бія- і нанамеханікі, прафесар). З 2020 года прафесар кафедры эканамічнай інфарматыкі БДЭУ[1].
Навуковыя інтарэсы: механіка; вылічальная матэматыка.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кравчук Александр Степанович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 261.