Аляксандр Сямёнавіч Расказаў
Аляксандр Сямёнавіч Расказаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 кастрычніка 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 чэрвеня 1944 (31 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | інжынерныя войскі |
Званне | старшы сяржант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Аляксандр Сямёнавіч Расказаў (нар. 17 кастрычніка 1912, Уладзімірская вобласць — 22 чэрвеня 1944, Валатоўкі, Шумілінскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў пяць класаў. З пачатку 1930-х гадоў працаваў у калгасе «Чырвоная вёска», спачатку калгаснікам, потым — загадчыкам фермай.
У сярэдзіне 1930-х гадоў паехаў у горад Вязнікі Іванаўскай вобласці (зараз ва Уладзімірскай вобласці), працаваў там сталяром і тынкоўшчыкам. Пазней пераехаў у Маскву, працаваў прарабам на будаўніцтве і бляхаром у домакіраўніцтве.
25 чэрвеня 1941 года прызваны ў Чырвоную Армію. З 27 жніўня 1941 года ў дзеючай арміі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
У ноч на 22 чэрвеня 1944 года атрымаў загад падрыхтаваць праход па мінных палях і драцяных загародах перад варожымі пазіцыямі ў раёне вёскі Валатоўкі (Шумілінскі раён). Пры размініраванні група была знойдзена і абстраляная ворагам, двое сапёраў загінулі, а сам атрымаў цяжкае раненне. Цаной жыцця забяспечыў выкананне баявой задачы.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 24 сакавіка 1945 года[1].
Пахаваны на воінскіх могілках у Валатоўках[2].
Зноскі
- ↑ Якубов, Осман
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Нарадзіліся 17 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Нарадзіліся ў Мурамскім павеце
- Памерлі 22 чэрвеня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Шумілінскім раёне
- Пахаваныя ў Шумілінскім раёне
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Славы
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Асобы
- Нарадзіліся ва Уладзімірскай вобласці
- Сапёры Вялікай Айчыннай вайны
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны