Аляксандр Сямёнавіч Трухін
Аляксандр Сямёнавіч Трухін | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 лістапада 1953 (71 год) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у | |
Уплыў | Уладзімір Аляксандравіч Чантурыя, Сяргей Дзмітрыевіч Філімонаў і Віктар Іванавіч Анікін |
Аляксандр Сямёнавіч Трухін (нар. 22 лістапада 1953, г. Меднагорск, Арэнбургская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1977 годзе Беларускі політэхнічны інстытут (выкладчыкі У. А. Чантурыя, С. Д. Філімонаў, В. І. Анікін). У 1977—1979 гадах архітэктар БелНДІПгорадабудаўніцтва; у 1979—1982 гадах загадчык сектара архітэктуры аддзела рабочай групы па стварэнні Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту; у 1982—1988 гадах галоўны архітэктар праектаў у Дэпартамент знешніх сувязяў Беларускага Экзархата[1].
Член Саюза архітэктараў з 1987 года[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]
Працы: помнік архітэктуры XIX ст.; былыя гандлёвыя рады ў г. Пружаны; царква ў гонар Мінскага абраза Маці Божай ў мікрараёне Чыжоўка (1993—1994); эскізны праект Свята-Богаяўленскай царквы ў мікрараёне Лошыца ў г. Мінску (2002[1]; не рэалізаваны, будуецца па іншым праекце), за ўзор была ўзятая царква ў Новым Свержані ў стылі беларускага барока[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Пераможца Рэспубліканскага агляду-конкурсу на найлепшы архітэктурны твор года ў намінацыі «Установы аховы здароўя» за праект «Лячэбна-аздараўленчага цэнтра» (1995). Узнагароджаны Дыпломам Нацыянальнага фестывалю архітэктуры за праект царквы ў гонар Мінскага абраза Маці Божай у мікрараёне Чыжоўка (2000). Лаўрэат Нацыянальнага фестывалю архітэктуры ў намінацыі «Культавыя будынкі і збудаванні» за эскізны праект Свята-Богаяўленскай царквы ў Лошыцы (2003)[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Трухин Александр Семёнович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ Белорусская церковь в Лондоне номинирована на звание лучшего здания Европы
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Трухин Александр Семёнович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Нарадзіліся 22 лістапада
- Нарадзіліся ў 1953 годзе
- Нарадзіліся ў Арэнбургскай вобласці
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары XXI стагоддзя
- Архітэктары Мінска