Віктар Іванавіч Анікін
Віктар Іванавіч Анікін | |
![]() Рэспубліканская бібліятэка | |
Дата нараджэння: | 14 студзеня 1918 |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 23 верасня 1997 (79 гадоў) |
Жонка: | Лідзія Іосіфаўна Анікіна |
Альма-матар: | |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат архітэктуры[d] (1970) |
Працаваў у гарадах: | Вільнюс, Мінск |
Найважнейшыя пабудовы: | Рэспубліканская бібліятэка |
Горадабудаўнічыя праекты: | Праект рэканструкцыі цэнтра Брэста (1968) |
Узнагароды: | |
![]() |
Віктар Іванавіч Анікін (14 студзеня 1918, Алатыр, Сімбірская губерня — 23 верасня 1997) — беларускі архітэктар і педагог, які працаваў у канцы 1940-х — пачатку 1950-х гадоў у Літве; заслужаны архітэктар Беларусі (1980), член-карэспандэнт беларускай акадэміі архітэктуры. Муж архітэктара Лідзіі Анікінай.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў архітэктурны факультэт Ленінградскага інстытута інжынераў камунальнай будаўніцтва[1] па спецыяльнасці «архітэктар-праекціроўшчык жылых і грамадскіх будынкаў» у 1940 годзе. Быў прызваны ў армію. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне.
З 1946 года Анікін працаваў у Вільнюсе раённым архітэктарам, затым творчым кіраўніком у праектных арганізацыях. За гады працы ў Літве ён стварыў шэраг праектаў буйных грамадскіх будынкаў: стадыён «Спартак» (пасля стадыён «Жальгірыс»), адміністрацыйныя будынкі міністэрстваў лясной прамысловасці і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў; прымаў удзел у праектаванні будынка Педагагічнага інстытута (цяпер Вільнюскі педагагічны ўніверсітэт). Удзельнічаў у праектаванні набярэжнай К. Пожалас у Вільні.
Анікін таксама распрацаваў у суаўтарстве з іншымі архітэктарамі шэраг серый тыпавых праектаў жылых дамоў, якія атрымалі распаўсюджанне ў будаўніцтве Літвы.
У 1958 годзе архітэктар пераехаў у Мінск. З 1960 а працаваў у інстытуце «Белдзяржпраект». З 1964 года выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце (цяпер БНТУ); загадчык кафедры (1977). Кандыдат архітэктуры (1970), прафесар (1984).
Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]
- Рэспубліканская бібліятэка Літоўскай ССР (цяпер Літоўская нацыянальная бібліятэка імя Марцінаса Мажвідаса; 1953)
- Стадыён «Спартак» (цяпер «Жальгірыс»)
- Генплан (1961) і праекты забудовы мікрараёнаў (1965) Светлагорска (у аўтарскім калектыве)[1]
- Генплан Пінска (1963)
- Генплан (1965) і праект рэканструкцыі цэнтра (1968) Брэста (сумесна з Г. Трушнікавай)[1]
- Праект добраўпарадкавання плошчы Леніна (цяпер плошча Незалежнасці) у Мінску ў аўтарскім калектыве)
- Праект рэканструкцыі Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі ў Мінску
- Праект дэталёвай планіроўкі жылых раёнаў і мікрараёнаў па вуліцах Чкалава, Усход, Серабранка ў Мінску
- Корпус № 15 БПІ (1982, сумесна з І. Есьманам)[1]
Працы[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар і сааўтар больш за 120 публікацый, у тым ліку манаграфіі «Градостроительство Белоруссии», «Архитектура Советской Белоруссии», кнігі «Город-герой Минск» і «Брест — город-герой».
- Брестская крепость — герой. Москва: Стройиздат, 1981. 181 с. (Архитектура городов-героев)
- Жилой район крупного города: Опыт Белоруссии. Москва: Стройиздат, 1987. 190 с.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Аникин Виктор Иванович // Республика Беларусь: Энциклопедия — Минск: Беларуская энцыклапедыя, 2006. — Т. 2: А — Герань. — С. 106—107. — 912 с. — 7500 экз. — ISBN 985-11-0371-3.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- К 90-летию со дня рождения зодчего Аникина
- Партрэт аўтарства І. В. Мядзведзева — НАЦИОНАЛЬНОЕ СВОЕОБРАЗИЕ В ТВОРЧЕСТВЕ АРХИТЕКТОРА-ХУДОЖНИКА И. В. МЕДВЕДЕВА. С. 85
- Нарадзіліся 14 студзеня
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ў Сімбірскай губерні
- Памерлі 23 верасня
- Памерлі ў 1997 годзе
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
- Выкладчыкі БНТУ
- Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Алатыры
- Постаці беларускай педагогікі
- Выпускнікі ВНУ Санкт-Пецярбурга
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары Літвы
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Архітэктары Мінска
- Архітэктары Брэста
- Архітэктары Вільнюса