Уладзімір Аляксандравіч Чантурыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Уладзімір Аляксандравіч Чантурыя
Дата нараджэння:

30 чэрвеня 1923(1923-06-30)

Месца нараджэння:

Баку, Азербайджанская ССР, Закаўказская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка, СССР

Дата смерці:

28 лістапада 1988(1988-11-28) (65 гадоў)

Дзеці:

Юрый Уладзіміравіч Чантурыя

Альма-матар:

Азербайджанскі індустрыяльны інстытут[d]

Месца працы

Белдзяржпраект
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт

Узнагароды:

Уладзімір Аляксандравіч Чанту́рыя (28 чэрвеня 1923, Баку — 28 лістапада 1988) — беларускі архітэктар, гісторык архітэктуры, педагог. Доктар архітэктуры (1965), прафесар (1968). Бацька архітэктара Юрыя Чантурыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Азербайджанскі індустрыяльны інстытут (1947). У 1947—1949 у інстытуце «Белдзяржпраект» у Мінску, з 1953 выкладчык БПІ (з 1969 загадчык кафедры).

Аўтар праектаў дэталёвай планіроўкі гістарычных цэнтраў Гродна (1970) і Віцебска (1972, абодва ў сааўтарстве).

Пад яго кіраўніцтвам праведзены абмеры помнікаў беларускага дойлідства (1954—1970) і абследаванне гістарычнай забудовы беларускіх гарадоў (1971—1982).

Працы па гісторыі беларускай архітэктуры:

  • «Архітэктура Беларусі канца XVIII — пачатку XIX ст.» (1962),
  • «Архітэктурныя помнікі Беларусі» (1982),
  • «Помнікі архітэктуры і горадабудаўніцтва Беларусі» (1986).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Атлас памятников архитектуры и мемориальных комплексов Белоруссии. Мн., 1983.
  • История архитектуры Белоруссии. Т. 1. 3 изд. Мн., 1985.
  • Белоруссия, Литва, Латвия, Эстония. Мн., 1986 (у сааўт.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чантурыя Уладзімір Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. С. 215.
  • Воинов А. П., Воинов А. А. Устремленность // Стр-во и архитектура Белоруссии. 1983. № 3.