Аляксандр Уладзіміравіч Папоў (біятланіст)
Поўнае імя | Аляксандр Уладзіміравіч Папоў | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
22 лютага 1965 (60 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Тытулы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Алімпійскі чэмпіён | 1 раз (1988) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Чэмпіён свету | 4 разы (1989, 1992, 1996, 1997) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Алякса́ндр Уладзі́міравіч Папо́ў (22 лютага 1965, Табольск) — савецкі, беларускі біятланіст. Выступаў за «Дынама» (Свярдлоўск), з 1989 года — за г. Мінск (Беларусь).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Свярдлоўскае тэхнічнае пажарна-тэхнічнае вучылішча МУС СССР (1985), Табольскую дзяржаўную сацыяльна-педагагічную акадэмію імя Дз. І. Мендзялеева (1994).
Алімпійскі чэмпіён 1988 года ў эстафеце 4×7,5 км, сярэбраны прызёр Алімпіяды 1992 года ў эстафеце 4×7,5 км. Чатырохразовы чэмпіён свету ў каманднай гонцы. Сярэбраны прызёр Кубка свету (1989) у агульным заліку. Чэмпіён Еўропы 1995 года ў эстафеце.
Чэмпіён СССР 1985 года ў гонцы на 10 км, 1987 у гонцы патрулёў на 25 км, 1986, 1988 у эстафеце. Пераможца зімовай Спартакіяды народаў СССР 1986 года.
У 1998—1999 — галоўны трэнер маладзёжнай зборнай Беларусі па біятлоне. У 1999—2007 — галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па біятлоне. У 2007—2010 — галоўны трэнер мужчынскай зборнай Беларусі па біятлоне. З 2010 года — старшы трэнер мужчынскай зборнай Беларусі па лыжных гонках.
Сцяганосец алімпійскай каманды Беларусі на цырымоніі адкрыцця ЗАГ-2006 у Турыне [1].
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны майстар спорту СССР (1988).
- Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1994).
- Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь (2010).
- Кавалер ордэна «Знак Пашаны».
- Медаль «За працоўныя заслугі».
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 22 лютага
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Нарадзіліся ў Табольску
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Заслужаныя майстры спорту СССР
- Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
- Заслужаныя трэнеры Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Біятланісты паводле алфавіта
- Біятланісты Беларусі
- Біятланісты СССР
- Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1988 года
- Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1992 года
- Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1994 года
- Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 года
- Алімпійскія чэмпіёны ад СССР
- Алімпійскія чэмпіёны па біятлоне
- Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 1992 года
- Чэмпіёны Еўропы па біятлоне
- Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1988 года
- Чэмпіёны свету па біятлоне
- Сцяганосцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 года
- Сцяганосцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года