Алег Уладзіміравіч Антоненка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ice hockey pictogram.svg
Алег Уладзіміравіч Антоненка
Oleg Antonenko (2010).jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 1 ліпеня 1971(1971-07-01) (51 год)
Грамадзянства
Пазіцыя крайні нападнік
Рост 187 см
Вага 92 кг
Хват правы[d]
Клубная кар’ера*
1988—1993 Flag of Belarus (1918, 1991–1995).svg Дынама Мінск
1993—1995 Flag of Belarus (1918, 1991–1995).svg Цівалі Мінск
1995—1996 Flag of Russia.svg Северсталь Чарапавец[d]
1996—1998 Flag of Russia.svg Нафтахімік Ніжнякамск[d]
1997—1999 Flag of Russia.svg Ак Барс Казань
1999—2000 Flag of Russia.svg Нафтахімік Ніжнякамск[d]
1999—2000 Flag of Slovakia.svg Слоўнафт Усецін[d]
2000—2001 Flag of Russia.svg Тарпеда Ніжні Ноўгарад
2001—2003 Flag of Russia.svg Северсталь Чарапавец[d]
2002—2003 Flag of Russia.svg Металург Новакузнецк[d]
2003—2004 Flag of Russia.svg Северсталь Чарапавец[d]
2003—2004 Flag of Belarus (1995–2012).svg ХК Гомель
2004—2006 Flag of Russia.svg ХК МВД[d]
2005—2007 Flag of Belarus (1995–2012).svg Дынама Мінск
2007—2009 Flag of Russia.svg ХК МВД[d]
2009 Flag of Russia.svg Аўтамабіліст Екацярынбург[d]
2009—2010 Flag of Belarus (1995–2012).svg Дынама Мінск
2010 Flag of Russia.svg Молат-Прыкам’е[d]
Flag of Belarus.svg Нёман Гродна
2010—0000 Flag of Belarus.svg ХК Гомель

Алег Уладзіміравіч Антоненка (нарадзіўся 1 ліпеня 1971, Мінск) — беларускі хакеіст. Заслужаны майстар спорту Беларусі. Выступае за хакейны клуб «Дынама» (Мінск).

Выхаванец хакейнай школы «Юнацтва». Скончыў інстытут фізічнай культуры і спорту ў Набярэжных Чаўнах, Расія.

Выступаў за каманды «Прагрэс»-ШВСМ (Гродна), «Дынама» (Мінск), «Цівалі» (Мінск), «Северсталь» (Чарапавец, Расія), «Нафтахімік» (Ніжнекамск, Расія), «Ак Барс» (Казань, Расія), «Слаўнафт» (Всецін, Чэхія), «Тарпеда» (Ніжні Ноўгарад, Расія), «Металург» (Навакузнецк, Расія), «Гомель», МВД (Маскоўская вобл., КХЛ), «Аўтамабіліст» (Екацерынбург, КХЛ), «Дынама» (Мінск, КХЛ).

Чэмпіён СССР сярод моладзі (1990). Чэмпіён Расіі (1998). Чэмпіён Беларусі (1993—1995, 2007), срэбраны прызёр (2006). Пераможца Кубка Беларусі (2006). Лепшы хакеіст Беларусі (2007). Удзельнік ЧС-94, −97, −98, −99, −01, −02, −04, −06, −07, −08, −09, ОГ-98, −02, −10.

За зборную Беларусі згуляў 145 гульняў, набраў 101 (51+50) пункт, атрымаў 105 хвілін штрафу. Нёс дзяржаўны сцяг на цырымоніі адкрыцця Зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 [1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]