Алег Уладзіміравіч Рыжанкоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алег Рыжанкоў Біятланіст
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Алег Уладзіміравіч Рыжанкоў
Месца нараджэння
Клуб Дынама
Рост/Вага 174 см/ 72 кг
Кар'ера (Кубак свету)
Перамог 3
Подыумаў 12
Подыумаў у эстафетах 21
Медалі
Чэмпіянаты свету
Бронза Антэрсельва 1995 індывідуальная гонка 20 км
Бронза Антэрсельва 1995 эстафета 4×7,5 км
Бронза Рупольдзінг 1996 эстафета 4×7,5 км
Золата Рупольдзінг 1996 камандная гонка 10 км
Бронза Осрблье 1997 спрынт 10 км
Срэбра Осрблье 1997 індывідуальная гонка 20 км
Золата Осрблье 1997 камандная гонка 20 км
Золата Кантыялахці 1999 эстафета 4×7,5 км
Срэбра Паклюка 2001 эстафета 4×7,5 км
Бронза Ханты-Мансійск 2003 эстафета 4×7,5 км
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Ле-Гран-Барнан 1995 індывідуальная гонка 10 км
Золата Ле-Гран-Барнан 1995 эстафета 4x7,5 км
Бронза Валь-Рыдана 1996 індывідуальная гонка 10 км
Срэбра Валь-Рыдана 1996 эстафета 4x7,5 км
Бронза Форні-Авольтры 2003 эстафета 4x7,5 км
Золата Лангдорф 2006 эстафета 4x7,5 км

Але́г Уладзі́міравіч Рыжанко́ў (15 снежня 1967, Найстэн'ярві, Карэльская АССР, РСФСР) — беларускі біятланіст, удзельнік 4 Алімпійскіх гульняў, сцяганосец беларускай зборнай на Зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года ў Турыне. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1996). Уладальнік малага Кубку свету ў складзе эстафетнай зборнай у сезоне 2002/03, Чэмпіён свету ў эстафеце ў 1999 годзе.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў займацца біятлонам у 1985 годзе. Пачаў заняткі ў дзіцячай спартыўнай школе Верамейкі Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці[1]. Член беларускай нацыянальнай зборнай па біятлоне з 1993 года. Дэбют у Кубку свету адбыўся ў 1992 годзе ў Паклюцы, дзе ў індывідуальнай гонцы ён заняў 20 месца. Першы раз патрапіў на подыум у тым жа месце, у спрынтэрскай гонцы, дзе ён здабыў бронзавы медаль[2]. Першая перамога здабытая ў 1995 годзе ў спрынтэрскай гонцы ў Рупольдзінгу[2].

Лепшымі вынікамі на Алімпійскіх гульнях было 4 месца ў эстафеце ў Лілехамеры ў 1994 і Нагана ў 1998.

Заявіў пра заканчэнне кар'еры пасля эстафетнай гонкі на Алімпійскіх гульнях у Турыне (2006), дзе беларуская зборная заняла 11-месца. Скончыў кар'еру ў 2006 годзе, перайшоўшы на пасаду трэнера моладзевай зборнай Беларусі па біятлоне[3].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Чэмпіянаты свету:
    • Залаты медаль, эстафета — 1999
    • Срэбны медаль, індывідуальная гонка — 1997
    • Срэбны медаль, эстафета — 2001
    • Бронзавы медаль, індывідуальная гонка — 1995
    • Бронзавы медаль, эстафета — 1995
    • Бронзавы медаль, эстафета — 1996
    • Бронзавы медаль, спрынт — 1997
    • Бронзавы медаль, эстафета — 2003
  • 3 перамогі на этапах Кубку свету

Агульны залік Кубку свету[правіць | правіць зыходнік]

  • 1995—1996 — 30-е месца
  • 1997—1998 — 41-е месца
  • 1998—1999 — 14-е месца
  • 1999—2000 — 28-е месца
  • 2000—2001 — 20-е месца
  • 2001—2002 — 19-е месца
  • 2002—2003 — 8-е месца
  • 2003—2004 — 22-е месца
  • 2004—2005 — 25-е месца
  • 2005—2006 — 35-е месца

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]