Перайсці да зместу

Аляксандр Фёдаравіч Хацкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Фёдаравіч Хацкевіч
Дата нараджэння 14 сакавіка 1923(1923-03-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лістапада 1995(1995-11-19) (72 гады)
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Аляксандр Фёдаравіч Хацкевіч (14 сакавіка 1923, в. Тартак, Барысаўскі раён, Мінская вобласць — 19 лістапада 1995) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1970), прафесар (1970). Удзельнік партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Скончыў Рэспубліканскую школу прапагадыстаў пры ЦК КП(б)Б (1946), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (гістарычны факультэт, 1950), Інстытут гісторыі АН БССР (аспірантура, 1960).

Працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР (1961—1965, старшы навуковы супрацоўнік), Мінскім радыётэхнічным інстытуце (1965—1969, кафедра гісторыі КПСС, дацэнт), Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (1973—1977, кафедра «Асновы марксізму-ленінізму», загадчык кафедры), Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (1977—1995, кафедра «Гісторыя, сусветная і айчынная культура», у 1977—1992 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: гісторыя Кастрычніцкай рэвалюцыі (1917); польска-савецкая вайна (1919—1920); антыфашысцкі і партызанскі рух у гады Вялікай Айчыннай вайны; рэпрэсіі ў СССР (1930-1950-я).

  • Революционная деятельность Ф. Э. Дзержинского (1895 — июль 1918 гг.) : автореферат диссертации … кандидата исторических наук / А. Ф. Хацкевич. — Минск, 1960.

Зноскі

  • Хацкевіч Аляксандр Фёдаравіч / В. Ф. Кушнер // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 16. — С. 565.
  • Хацкевич Александр Федорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 409.
  • Кафедра «История, мировая и отечественная культура» БНТУ: создание и этапы реорганизации / А. Н. Кукса // Научные труды кафедры «История, мировая и отечественная культура» БНТУ. — Минск, 2011. — С. 4―16. — Из содержания: Хацкевич Александр Федорович. — С. 13. — Сведения доступны также по Интернету: https://rep.bntu.by/bitstream/handle/data/20284/С(недаступная спасылка). 4-16.pdf?sequence=1&isAllowed=y