Аляксандр Януш Заслаўскі
| Аляксандр Януш Заслаўскі | |
|---|---|
| польск.: Aleksander Janusz Zasławski | |
| Андрэас Штэх. Партрэт Аляксандра Астрожскага | |
| Нараджэнне | 1650[1] |
| Смерць | 1673[2][3] |
| Род | Заслаўскія[3] |
| Бацька | Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі[4] |
| Маці | Катажына з Сабескіх[4] |
| Грамадзянства | |
| Веравызнанне | каталіцтва |
Аляксандр Януш Заслаўскі-Астрожскі (польск.: Aleksander Janusz Zasławski, 1650—1682) — найбуйнейшы польскі і вялікалітоўскі магнат, апошні князь Заслаўскі (1656—1682) і чацвёрты Астрожскі ардынат (1656—1682), адзіны сын князя Уладзіслава Дамініка Заслаўскага (1616—1656), ваяводы сандамірскага (1645—1649) і кракаўскага (1649—1656), 3-га ардыната Астрожскага (1629—1656), ад шлюбу з Кацярынай Сабескай (1634—1694). Апошні мужчынскі прадстаўнік княжацкага роду Заслаўскіх.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У маі 1656 года пасля смерці свайго бацькі Уладзіслава Дамініка Заслаўскага малалетні Аляксандр Януш атрымаў у спадчыну вялікія ўладанні князёў Заслаўскіх і Астрожскіх (Астрожскі маярат). Знаходзіўся пад апекай сваёй маці Катарыны Сабескай і яе брата, будучага караля Рэчы Паспалітай Яна Сабескага. У чэрвені 1658 года Кацярына Сабеская, маці Аляксандра Януша, другі раз выйшла замуж за вялікага падчашага літоўскага князя Міхаіла Казіміра Радзівіла (1625—1680).
У 1669 годзе князь-магнат Аляксандр Заслаўскі Януш прэтэндаваў на каралеўскі трон Рэчы Паспалітай. У 1660 годзе на Львоўшчыне заснаваў горад Александрыю (Сколэ). У 1670 годзе заснаваў юрыдычную акадэмію ў Варшаве, названую Александрыяй.
У 1682 годзе бяздзетны Аляксандр Януш Заслаўскі памёр. Не быў жанаты і не пакінуў пасля сябе нашчадкаў. Пасля смерці Аляксандра Януша Астрожскую ардынацыю атрымала ў спадчыну яго малодшая сястра Тэафіла Людвіка Заслаўская (1654—1709), жонка вялікага гетмана кароннага князя Дымітра Ежы Вішнявецкага.
Зноскі
- ↑ Aleksander Janusz Zasławski // Biblioteka Narodowa
- ↑ Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 343. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- 1 2 Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 604.
- 1 2 Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 603–604.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Наталя Яковенко, Українська шляхта з кінця XIV до середини XVII століття. Волинь і Центральна Україна, Київ 2008, ISBN 966-8978-14-5
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Марек, Мирослав. Князья Заславские и Острожские. Genealogy.EU. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2013.