Аляксандр Заслаўскі (сын Януша)
Аляксандр Заслаўскі Aleksander Zasławski | |||
Герб «Баклай» | |||
| |||
---|---|---|---|
1615 — 1628 | |||
Папярэднік | Якуб Патоцкі | ||
Пераемнік | Стэфан Патоцкі | ||
| |||
1628 — 1629 | |||
Папярэднік | Тамаш Замойскі | ||
Пераемнік | Стэфан Хмялецкі | ||
Адукацыя | |||
Нараджэнне | пазней 1577 | ||
Смерць | 1629[2] | ||
Дынастыя | род Заслаўскіх[d] | ||
Бацька | Януш Янушавіч Заслаўскі[d] | ||
Маці | Аляксандра Раманаўна Сангушка | ||
Жонка | Ефрасіння Астрожская[d] | ||
Дзеці | Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі[d] і Францішак Заслаўскі[d] | ||
Аляксандр Заслаўскі (па 1577—1629) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Кашталян валынскі (1605—1615), ваявода брацлаўскі (1615—1628) і кіеўскі (з 1628).
Па смерці бацькі атрымаў маёнткі роду Астрожскіх (60 горадў і мястэчак). Трымаў Жытомірскае староства, II ардынат астрожскі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З княжацкага роду Заслаўскіх герба «Баклай», сын Януша і Аляксандры з Сангушкаў.
Атрымаў грунтоўную адукацыю ў заходнееўрапейскіх універсітэтах. Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў.
Ажаніўся з Ефрасінняй Астрожскай (шлюб у 1605), з якой меў сыноў Францішка, Караля, Януша Базыля, Кастантына Аляксандра, Уладзіслава Дамініка і Януша Ісідора, а таксама дачок Сузанну і Канстанцыю. На хросных бацькоў для сваіх дзяцей запрашаў убогіх і жабракоў[3].
У варшаўскай бібліятэцы аа. Капуцынаў захоўваюцца кнігі з прыватнай бібліятэкі А. Заслаўскага, у тым ліку: лац.: Joan Herdani. De quatuor summis inferiis libri tres. Argentorati 1556; Opus chronologicum… auctore Jacobo Gordono Lesmoreo. Scoto. Societatis Jesu doctore theologo. Coloniae 1614; Petri Matthaei. Historiarum Franciae continuatarum… interprete Johanne Friderico Salveldt. Darmstadino. Francofurti 1613. Імаверна, кнігі патрапілі туды праз бібліятэку кляштара аа. Капуцынаў у Астрозе[4].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
- ↑ Aleksander Zasławski // Нацыянальная бібліятэка Польшчы — 1928.
- ↑ Eustachy Heleniusz (Eustachy Antoni Iwanowski). Wspomnienia polskich czasów dawnych i późniejszych przez Eu……go Heleniusza. T. I. — Lwów, 1894. S. 102.
- ↑ Rewski Z. Dawna biblioteka ks. Zasławskich w Ostrogu // Ziemia Wołyńska. 1939. Cz. 1. S. 13.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.