Перайсці да зместу

Раман Фёдаравіч Сангушка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раман Фёдаравіч Сангушка
1-ы ваявода брацлаўскі
сакавік 1566 — 12 мая 1571
Пераемнік Андрэй Іванавіч Вішнявецкі[d]
4-ы гетман польны літоўскі
1569 — 12 мая 1571
Папярэднік Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч
Пераемнік Крыштаф Радзівіл Пярун

Нараджэнне 1537
Смерць 12 мая 1571[1]
Месца пахавання
Род Сангушкі
Бацька Фёдар Андрэевіч Сангушка[d][2]
Маці Ганна Дэспат-Бранкавіч[d][2]
Жонка Аляксандра Рыгораўна Хадкевіч[d]
Дзеці Фёдар Сангушка[d], Фядора Раманаўна Сангушка[d] і Аляксандра Раманаўна Сангушка[2]
Веравызнанне праваслаўе
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раман Фёдаравіч Сангушка (1537 — 12 мая 1571) — вялікалітоўскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, гетман польны літоўскі (1567—1571), ваявода брацлаўскі (1566—1571).

Выхоўваўся пры каралеўскім двары. З юнацтва быў на вайсковай службе. У 17 гадоў, пасля гібелі старэйшага брата, стаў галавой сям’і. На чале свайго прыватнага атрада, набранага са шляхты маёнткаў Сангушкаў, з 1555 года выходзіў на службу паводле ўніверсалаў караля. У 1555 годзе Сангушка накіраваны ў Кіеў пад камандаваннем гетмана Мікалая Радзівіла Рудога, каб абараняць горад ад магчымага нападу маскоўскіх войскаў. У 1556 годзе Раман Сангушка са сваім атрадам служыў пад камандаваннем князя Канстанціна Васіля Астрожскага, маршалка Валынскай зямлі, і ў кастрычніку 1556 года быў адпушчаны са службы.

У лютым 1557 года вялікі князь Жыгімонт Аўгуст прызначыў Рамана Сангушку старостай жытомірскім. На вайсковую экспедыцыю ў Інфлянты ў 1557 годзе адправіў набраную на службу роту, сам застаўся ў жытомірскім замку і фарміраваў гарнізон замка. У студзені 1558 года прыняў удзел адбіцці вялікага наезду крымскіх татараў на Падолле, знаходзячыся пад камандаваннем Грыгорыя Хадкевіча, тым часам кіеўскага ваяводы.

У 1559 годзе ўзяў ўлюб з Аляксандрай з Хадкевічаў. Улетку 1561 года прымаў удзел у ваеннай кампаніі ў Інфлянтах, яго атрад дзейнічаў каля ракі Дзвіны. Потым з атрадам быў перакінуты на Украіну, якой пагражала новае ўварванне крымскіх татараў. У маі-чэрвені 1563 года ўдзельнічаў у сойме Вялікага княства Літоўскага, на якім адным з галоўных пытанняў было фінансаванне патрэб на вайну з Маскоўскай дзяржавай і набор войска. 19 чэрвеня 1563 года разам з іншымі раднымі панамі падпісаў пастанову склікання войска на надзвычайны попіс каля Крэва. Пад камандаваннем вялікага гетмана Мікалая Радзівіла Рудога і гетману дворнага Грыгорыя Хадкевіча, на чале свайго атрада ўдзельнічаў у пераможнай бітве каля Улы на Іваньскіх палях, пад Чашнікамі 26 студзеня 1564 года, у якой 10-тысячнае літоўскае войска разграміла 30-тысячную маскоўскую армію пад камандаваннем князя Пятра Шуйскага. Далей на працягу 1564 і 1565 гадоў зноў знаходзіўся ў Жытоміры, каб бараніць поўдзень дзяржавы ад нападаў крымскіх татараў, якія ішлі на Валынь на чале з ханам Даўлет-Гірэем.

25 сакавіка 1566 года сойм Вялікага княства Літоўскага ў Вільні прыняў новы адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле з утварэннем новых ваяводстваў і паветаў. Вінніцкае і Брацлаўскае староствы ўтварылі новае ваяводства, якое спачатку называлася Брацлаўскім і Вінніцкім (аднак неўзабаве назву змянілі на Брацлаўскае). 30 сакавіка 1566 года прывілеем вялікі князь Жыгімонт Аўгуст прызначыў на ўрад першага брацлаўскага ваяводы Рамана Сангушку.

26 лютага 1567 года вялікі князь Жыгімонт Аўгуст разаслаў свой універсал, якім паведамляў, што даручыў Раману Сангушку справы гетмана дворнага, то бок гэта не было прызначэнне на ўрад, а прызначэннем выканаўцам абавязкаў.

У маі 1567 года Раман Сангушка, паводле загаду Грыгорыя Хадкевіча, узначаліў усе вялікалітоўскія атрады, якія знаходзіліся ў Віцебскім ваяводстве і перанёс сваю штаб-кватэру ў Чашнікі. У гэты час пад яго наглядам ішло будаўніцтва і ўзмацненне замкаў у Чашніках, Туроўлі і на рацэ Сорыцы. Праводзіў даволі паспяховыя ваенныя дзеянні. Выступаў супраць Люблюнскай уніі.

Пасля Люблінскага сойма Раман Сангушка некалькі месяцаў знаходзіўся ў сваіх маёнтках на Валыні, галоўным чынам у Несухаежах. Якраз тым часам ён атрымаў урад гетмана дворнага Вялікага княства Літоўскага, справы якога Сангушка выконваў ужо некалькі гадоў.

Памёр у 1571 годзе. Пахаваны паводле сямейнай традыцыі ў царкве святога Мікалая ў Мельцах на Валыні.

Герб Сангушак

У шлюбе з Аляксандрай Хадкевіч меў сына Рамана, які памёр у 1591 годзе нежанатым (з ім скончылася локацкая лінія роду) і трох дачок: Марыяну, якая памерла да 1587 года дзяўчынай, Аляксандру (памерла ў 1602 годзе), якая выйшла замуж за князя Януша Заслаўскага (потым валынскага ваяводу), Фядору, якая была замужам тройчы: за ваяводам падляшскім Станіславам Радзімінскім, за князем Аляксандрам Пронскім і за ваяводам брэсцка-куяўскім Андрэем Ляшчынскім.

  • [1] Архівавана 28 жніўня 2009. Анатоль Грыцкевіч Гісторыя Беларусі.