Аляксандр Ян Трыцыус

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Ян Трыцыус
Дата нараджэння: каля 1620
Месца нараджэння:
Дата смерці: каля 1692[1]
Месца смерці:
Грамадзянства:
Род дзейнасці: прыдворны мастак, мастак
Жанр: партрэт
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы
Мастак Аляксандр Ян Трыцыус. Партрэт Яна III Сабескага з сынам Якубам

Аляксандр Ян Трыцыус ці Трэтка (польск.: Alexandre Jan Tricius; нар. каля 1620 — каля 1692) — польскі мастак і рэстаўратар, прадстаўнік польскага барока.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандр Ян Трыцыус вучыўся жывапісу ў Парыжы ў Н. Пусэна, Антверпене ў Я. Іорданса, Данцыгу. З 1655 года пасяліўся ў Кракаве.

Аляксандр Ян Трыцыус быў прыдворным мастаком у польскіх каралёў Яна II Казіміра, Міхаіла Карыбута Вішнявецкага і Яна III Сабескага[2].

У 1684 годзе Ян III Сабескі прызначыў яго інтэндантам Вавельскага замка.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандр Ян Трыцыус стварыў шэраг партрэтаў польскіх каралёў, свецкіх арыстакратаў і вышэйшых духоўных асоб у стылі барока, а таксама карцін рэлігійнай тэматыкі.

Аляксандр Ян Трыцыус займаўся таксама аднаўленнем больш ранніх жывапісных твораў мастацтва на Вавелі.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Jan Tricius

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]