Аляксей Іванавіч Барычэўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксей Іванавіч Барычэўскі
Дата нараджэння 2 сакавіка 1914(1914-03-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 сакавіка 1987(1987-03-04) (73 гады)
Прафесія акцёр
Тэатр
Узнагароды

Аляксей Іванавіч Барычэ́ўскі (2 сакавіка 1914, г. Вялікі Усцюг, Расія — 4 сакавіка 1987) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1968).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1932 годзе тэатральную студыю ў Архангельску. Працаваў у тэатрах Вялікага Усцюга, Калініна, Ціраспаля і інш. У 1950—1984 гадах у Гродзенскім абласным драматычным тэатры.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Выканаўца характарных роляў. Створаныя ім вобразы вызначаліся арганічнасцю і жыццёвай праўдай. Сярод лепшых роляў беларускага рэпертуару: Снапок («Калі зацвітаюць сады» В. Палескага), Швагераў («Сэрца на далоні» паводле І. Шамякіна), Вартаўнік Варэніч («Трывога» А. Петрашкевіча), Першы кліент («Мілы чалавек» К. Крапівы). Паспяхова выступаў у п’есах А. Астроўскага і М. Горкага.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]