Аляксей Анатолевіч Халецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксей Халецкі
Поўнае імя Аляксей Анатолевіч Халецкі
Нарадзіўся 19 чэрвеня 1984(1984-06-19)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 182 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2008 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 36 (2)
2004   Беларусь Зорка-ВА-БДУ (Мінск) 7 (0)
2008   Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 13 (0)
2009 Беларусь Белшына (Бабруйск) 25 (2)
2010 Узбекістан Маш’ал (Мубарэк) 9 (0)
2010 Беларусь Віцебск 12 (0)
2011—2012 Беларусь Белшына (Бабруйск) 32 (2)
2013 Беларусь Віцебск 12 (3)
2013 Беларусь Слуцк 10 (1)
2014 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 28 (3)
2015—2016 Беларусь Гарадзея 32 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
Трэнерская кар’ера
2017—2021 Беларусь Гарадзея трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 чэрвеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 чэрвеня 2021

Аляксей Халецкі (нар. 19 чэрвеня 1984, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай футбольнай школы, доўгі час гуляў за БАТЭ, але не здолеў замацавацца ў аснове. Пазней выступаў за розныя беларускія клубы, гуляў ва Узбекістане.

У студзені 2011 года падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай». Большую частку сезона 2012 прапусціў з-за траўмы.

У красавіку 2013 года перайшоў у «Віцебск», але ў жніўні 2013 года пакінуў віцебскі клуб і стаў іграком «Слуцка»[2]. Дапамог слуцкаму клубу атрымаць перамогу ў Першай лізе.

У сакавіку 2014 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам»[3]. У якасці асноўнага абаронцы прывёў мікашэвіцкі клуб да перамогі ў Першай лізе 2014. У лютым 2015 года перайшоў у «Гарадзею»[4]. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на наступны сезон[5], але на полі ў сезоне 2016 з’яўляўся рэдка.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2017 года перайшоў на трэнерскую працу ў «Гарадзеі»[6]. Заставаўся трэнерам «Гарадзеі» да студзеня 2021 года, калі разам з усім трэнерскім штабам пакінуў клуб[7], а неўзабаве «Гарадзея» спыніла існаванне. Пазней стаў працаваць з дзіцячымі камандамі ў Польшчы[8].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2001 дубль БАТЭ Беларусь 12 2
2002 дубль БАТЭ Беларусь 21 1
2003 дубль БАТЭ Беларусь 25 1
2004 Д1 Зорка-ВА-БДУ Беларусь 7 0
2005 Д1 БАТЭ Беларусь 16 0
2006 Д1 БАТЭ Беларусь 20 2
2008 (1) дубль БАТЭ Беларусь 7 0
2008 (2) Д1 Тарпеда Беларусь 13 0
2009 Д2 Белшына Беларусь 25 2
2010 (1) Д1 Маш’ал Узбекістан 9 0
2010 (2) Д1 Віцебск Беларусь 12 0
2011 Д1 Белшына Беларусь 23 1
2012 Д1 Белшына Беларусь 9 1
2013 (1) Д2 Віцебск Беларусь 12 3
2013 (2) Д2 Слуцк Беларусь 10 1
2014 Д2 Граніт Беларусь 28 3
2015 Д2 Гарадзея Беларусь 26 0
2016 Д1 Гарадзея Беларусь 6 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]