Аляксей Вячаслававіч Сквярнюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксей Сквярнюк
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксей Вячаслававіч Сквярнюк
Нарадзіўся 13 кастрычніка 1985(1985-10-13)[1][2] (38 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
 Расія
Рост 171 см
Вага 65 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2003 Беларусь Зорка-ВА-БДУ (Мінск) 29 (8)
2004—2008 Расія Крылы Саветаў (Самара) 46 (3)
2008—2011 Расія Кубань (Краснадар) 45 (4)
2011—2012 Расія Спартак (Нальчык) 6 (0)
2012 Беларусь Славія (Мазыр) 10 (0)
2013 Расія Уфа 6 (0)
2014 Беларусь Смаргонь 20 (2)
2015—2016 Беларусь Белшына (Бабруйск) 49 (6)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2006 Беларусь Беларусь (да 21) 17 (1)
2007—2008 Беларусь Беларусь 7 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 лютага 2017.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 жніўня 2012
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксей Сквярнюк (нар. 13 кастрычніка 1985, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў мінскай «Зорцы-ВА-БДУ». У 2004 годзе перайшоў у самарскія «Крылы Саветаў», дзе пазней замацаваўся ў асноўным складзе. У 2008 годзе трапіў у краснадарскую «Кубань», якой двойчы дапамог выйсці ў Вышэйшы дывізіён.

Улетку 2011 года перайшоў у «Спартак-Нальчык», але не змог замацавацца ў клубе і праз год пакінуў яго. У жніўні 2012 года падпісаў кантракт з мазырскай «Славіяй»[3]. У лютым 2013 года зноў адправіўся ў Расію, стаўшы іграком «Уфы»[4], але ўжо ў маі пакінуў гэты клуб[5].

У другой палове 2013 года падтрымліваў форму з «Гарадзеяй», але не мог дапамагчы гэтай камандзе ў чэмпіянаце, бо лічыўся легіянерам[6]. У красавіку 2014 года падпісаў кантракт са «Смаргонню»[7], але ўжо ў чэрвені пакінуў гэты клуб[8]. У ліпені 2014 года, не здолеўшы ўладкавацца ў іншых клубах, вярнуўся ў «Смаргонь»[9].

У лютым 2015 года трэніраваўся разам з «Іслаччу»[10]. Пазней далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[11], у складзе якой пачаў сезон 2015. Здолеў замацавацца ў складзе «шыннікаў» на пазіцыі левага паўабаронцы. У лютым 2016 года падпісаў новы кантракт з бабруйскім клубам[12]. У першай палове сезона 2016 часам выступаў на пазіцыі флангавага абаронцы. Улетку 2016 года, калі большасць ігракоў пакінула «Белшыну», застаўся ў клубе ў якасці асноўнага паўабаронцы, але не здолеў яе выратаваць ад вылету ў Першую лігу. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў Бабруйск і завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2004—2006 гадах гуляў у моладзевай зборнай Беларусі.

8 верасня 2007 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі. Усяго за зборную згуляў 7 матчаў.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі