Аляксей Зарыцкі
Аляксей Зарыцкі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 22 сакавіка 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 кастрычніка 1987 (76 гадоў) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, паэт, пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Аляксей Зарыцкі (22 сакавіка 1911, Хоцімск, Магілёўская вобласць — 29 кастрычніка 1987) — беларускі паэт, перакладчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і служачага. У 1928 скончыў сярэднюю школу ў Бабруйску, працаваў электраманцёрам на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. У 1936 скончыў Маскоўскі інстытут замежных моў. З 1938 па 1946 служыў у Савецкай Арміі. у 1941-42 удзельнічаў у баях пад Арлом і Масквой, памочнік начальніка разведаддзела штаба паветрана-дэсантнага корпуса. Затым у якасці інструктара армейскага палітаддзела прымаў удзел у баявых аперацыях на Волхаўскім і Ленінградскім франтах. Быў супрацоўнікам, пасля загадчыкам аддзела паэзіі часопіса «Полымя». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1935 года.
Пахаваны на мінскіх Чыжоўскіх могілках[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першы верш надрукаваў у 1927, у 1932 выйшаў першы зборнік вершаў «Эпічныя фрагменты». У пасляваенны час выдаў кнігі паэзіі «Дняпроўскае рэха» (1946), «Арліная крыніца» (1947), «Наш сын» і «Світанскія сады» (1950), «Вершы і паэмы» (1952), «Залатое дно» (1955), «Праз бурныя парогі» (1957), «Пасылка ў рай» (1960), «Размова з сэрцам» (1961), «Вяртанне на зямлю» (1966), «Мая асяніна» і «У дарогу» (1973), «Талоны на бяссмерце» і «Пераклічка гадоў» (1974), «Каля вячэрняга кастра» (1979), «Трывожная госця» (1986). У 1965 выдадзена кніга апавяданняў на рускай мове «Вересковый мед», У 1985 — кніга ўспамінаў, крытычных артыкулаў, нарысаў «За словам-падарункам». У 1969 і ў 1981 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
Перакладаў з рускай, украінскай, літоўскай, нямецкай, польскай, лужыцка-сербскай моў. Асобнымі кнігамі выйшлі зборнік А. Туманяна «Казкі і легенды» (1958), паэма К. Данелайціса «Чатыры пары года» (1961), балада А. Міцкевіча «Свіцязанка» (1976) і кніга выбраных перакладаў «У свет па песні» (1978).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
Зноскі
- ↑ Чыжоўскiя могiлкi. Нечаканыя сустрэчы . Наша Ніва. Праверана 15 верасня 2023.(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларускія пісьменнікі: 1917—1990 / Уклад.: А. Гардзіцкі. Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X
- Нарадзіліся 22 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Хоцімску
- Памерлі 29 кастрычніка
- Памерлі ў 1987 годзе
- Пахаваныя на Чыжоўскіх могілках
- Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі часопіса «Полымя»
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Беларускамоўныя паэты
- Паэты Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Перакладчыкі з рускай мовы
- Перакладчыкі з украінскай мовы
- Перакладчыкі з літоўскай мовы
- Перакладчыкі з нямецкай мовы
- Перакладчыкі з польскай мовы