Аляксей Мікалаевіч Цюльга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксей Мікалаевіч Цюльга
Дата нараджэння 22 мая 1922(1922-05-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лістапада 1953(1953-11-18) (31 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Славы

Аляксей Мікалаевіч Цюльга́[1] (22 мая 1922, вёска Клясіна, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць — 18 лістапада 1953, Балград, Адэская вобласць) — Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Да вайны закончыў Клясінскую сямігодку. У 1940 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны стаў абаронцам Радзімы. Пры адступленні савецкіх войскаў трапіў у палон. З 1942 г. стаў партызанам атрада імя Калініна, затым 1-й Гомельскай партызанскай брыгады. З 1943 года ваяваў на Беларускім і 1-м Украінскім франтах.

Вызначыўся пры вызваленні Польшчы. 29 ліпеня 1944 г. у раёне горада Юзефаў з 2 разведчыкамі пераправіўся цераз Віслу і разведаў лінію абароны праціўніка. У бaі за плацдарм знішчыў 15 гітлераўцаў. У раёне мястэчка Kiселін захапіў двух «языкоў». Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 верасня 1944 г. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Славы 3 ступені, медалямі.

Пасля вайны служыў у Савецкай Apміі, у 1946 годзе скончыў танкавае вучылішча, у 1951 годзе — курсы лейтэнантаў. Жыў і працаваў у горадзе Чырчык Ташкенцкай вобласці Узбекістана, потым у горадзе Балград Адэскай вобласці[2].

А. М. Цюльга памёр 18 лістапада 1953 г. Яго імем названа вуліца ў аграгарадку Леніна Краснапольскага раёна.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003.
  2. Алексей Николаевич Тюльга на сайце «Героі краіны»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Алексей Николаевич Тюльга на сайце «Героі краіны»