Аляксей Пятровіч Тупчы
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Аляксей Пятровіч Тупчы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
22 жніўня 1986[1] (37 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 185 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Аляксей Тупчы (нар. 22 жніўня 1986, Пэрвамайск, Мікалаеўская вобласць, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачаў кар’еру на Украіне, але ўжо ў маладым узросце апынуўся ў магілёўскім «Дняпры». З клубам атрымаў бронзавы медаль чэмпіянату 2009, а на наступны год гуляў у Лізе Еўропы.
Сезон 2011 правёў у «Віцебску». У студзені 2012 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну», а ў жніўні таго ж года папоўніў склад «Гомеля».
У студзені 2013 года вярнуўся ў «Дняпро»[2]. Сезон пачынаў на лаўцы запасных, але потым замацаваўся ў аснове на пазіцыі апорнага паўабаронцы.
У студзені 2014 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[3]. Распачынаў сезон як асноўны апорны паўабаронца, але ўжо ў матчы другога тура супраць «Слуцка» (5 красавіка 2014 года) атрымаў цяжкую траўму. Аднавіўся ад траўмы ў жніўні 2014 года, але застаўшуюся частку чэмпіянату пераважна гуляў за дубль.
У студзені 2015 года пакінуў «Шахцёр»[4] і неўзабаве апынуўся на праглядзе ў «Дняпры»[5]. У лютым 2015 падпісаў кантракт з магіляўчанамі[6]. Перад пачаткам сезона быў абраны капітанам каманды.
У студзені 2016 года стаў іграком «Гарадзеі», якая выйшла ў Вышэйшую лігу[7]. У складзе «Гарадзеі» замацаваўся ў аснове ў якасці апорнага паўабаронцы. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з «цукровымі»[8]. Сезон 2017 пачынаў у стартавым складзе, але пазней страціў месца ў аснове.
У ліпені 2017 года зноў далучыўся да магілёўскага «Дняпра»[9], дзе замацаваўся на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У студзені 2018 года пакінуў магілёўскі клуб[10] і неўзабаве стаў іграком «Белшыны»[11]. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з бабруйскім клубам[12], аднак у сакавіку пакінуў яго і неўзабаве далучыўся да «Горак»[13], у складзе гэтага клуба правёў сезон 2019 у Другой лізе.
У лютым 2020 года стаў іграком «Оршы»[14], гуляў за клуб да канца сезона 2020.
У красавіку 2021 года пераехаў жыць у ЗША[15].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2009, 2014
Уладальнік Кубка Беларусі: 2014
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2004 | Д1 | Дняпро-Трансмаш | ![]() |
10 | 0 |
2005 | Д1 | Дняпро-Трансмаш | ![]() |
17 | 0 |
2006 | Д1 | Дняпро | ![]() |
17 | 0 |
2007 | Д1 | Дняпро | ![]() |
18 | 1 |
2008 | Д1 | Дняпро | ![]() |
0 | 0 |
2009 | Д1 | Дняпро | ![]() |
15 | 0 |
2010 | Д1 | Дняпро | ![]() |
18 | 0 |
2011 | Д1 | Віцебск | ![]() |
32 | 1 |
2012 (1) | Д1 | Белшына | ![]() |
8 | 0 |
2012 (2) | Д1 | Гомель | ![]() |
8 | 0 |
2013 | Д1 | Дняпро | ![]() |
25 | 2 |
2014 | Д1 | Шахцёр | ![]() |
5 | 0 |
2015 | Д2 | Дняпро | ![]() |
29 | 7 |
2016 | Д1 | Гарадзея | ![]() |
27 | 2 |
2017 (1) | Д1 | Гарадзея | ![]() |
10 | 0 |
2017 (2) | Д1 | Дняпро | ![]() |
15 | 1 |
2018 | Д2 | Белшына | ![]() |
28 | 1 |
2019 | Д3 | Горкі | ![]() |
25 | 0 |
2020 | Д2 | Орша | ![]() |
19 | 0 |
Зноскі
- ↑ Oleksiy Tupchy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Алексей Тупчий подписал контракт с "Днепром"
- ↑ Тупчий перешел из "Днепра" в "Шахтер"
- ↑ Футбол. Алексей Тупчий и Александр Гурули покидают солигорский "Шахтер"
- ↑ Левицкий, Тупчий и еще восемь футболистов находятся на просмотре в «Днепре»
- ↑ "Днепр" заключил контракты с Тупчием, Копанцовым, Образовым и Сазанковым
- ↑ Тупчий перешел из "Днепра" в "Шахтер"
- ↑ Тупчий и Пласконный продлили контракты с "Городеей"
- ↑ Колядко и Колпачук покинули "Городею" и перешли в "Атлантас", Тупчий вернулся в "Днепр"
- ↑ Терещенко, Шрамченко, Тупчий покинули «Днепр». Павлов может продлить контракт
- ↑ Жевнеров и Тупчий снова стали футболистами "Белшины"
- ↑ Турлин, Тупчий и еще четыре игрока продлили контракты с "Белшиной"
- ↑ Копанцов, Артур Левицкий, Сазанков, Тупчий, Хилькевич заявлены за «Горки»
- ↑ "Орша" подписала контракты с четырьмя футболистами
- ↑ Наш человек в Чикаго. Алексей Тупчий: "Все остальное, где бывал, рядом с НБА и близко и не стоит"
- Нарадзіліся 22 жніўня
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Пэрвамайску (Мікалаеўская вобласць)
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Украіны
- Ігракі ФК Орша
- Ігракі ФК Горкі
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Дняпро Магілёў
- Ігракі ФК Гарадзея
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Віцебск