Аляксей Рыгоравіч Шчэрба
Аляксей Рыгоравіч Шчэрба | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 снежня 1937 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у |
Аляксей Рыгоравіч Шчэрба (20 снежня 1937, г. Асіповічы, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1966 годзе. Працаваў у Новасібірску, з 1969 года — у Мінскпраекце, Белдзіпрабіясінтэзе, галоўным архітэктарам Віцебска, вядучым архітэктарам аддзела Дзяржбуда БССР, з 1983 года начальнік аддзела Беларускага спецыялізаванага навукова-рэстаўрацыйнага ВА «Белрэстаўрацыя» Міністэрства культуры БССР.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Член КПСС з 1966 года. Пражывае ў г. Мінск.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы: адміністрацыйна-бытавы корпус у Новасібірску (1969—1972), генплан комплексу бальніцы хуткай дапамогі ў Мінску (1978), рэканструкцыя будынка Віцебскага абласнога краязнаўчага музея (1983, з І. С. Пілатовічам, Э. С. Трыказой).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Щерба Алексей Григорьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 20 снежня
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Асіповічах
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Члены КПСС
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Галоўныя архітэктары Віцебска
- Архітэктары Новасібірска
- Архітэктары Мінска
- Архітэктары Віцебска