Перайсці да зместу

Аляксей Сяргеевіч Гурко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксей Гурко
Поўнае імя Аляксей Сяргеевіч Гурко
Нарадзіўся 26 чэрвеня 1987(1987-06-26)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 181 см
Вага 68 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2004 Беларусь Тарпеда-СКА (Мінск) 0 (0)
2005—2008 Беларусь Дарыда (Мінскі раён) 25 (0)
2009 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 0 (0)
2009 Беларусь Рудзенск 13 (1)
2010 Беларусь Нёман (Гродна) 2 (0)
2010 Беларусь Гарадзея 15 (2)
2011 Беларусь Клечаск (Клецк) 22 (2)
2012 Беларусь Рудзенск 27 (2)
2013 Беларусь Смаргонь 4 (0)
2013 Беларусь СКВІЧ (Мінск) 13 (1)
2014 Беларусь Беліта-Вітэкс (Узда) 29 (6)
2015—2018 Беларусь Клецк 66 (30)
2018 Беларусь Узда 3 (1)
2019 Беларусь Клецк 18 (3)
2022 Беларусь Трактар (Мінск) 8 (0)
Трэнерская кар’ера
2019 Беларусь Клецк
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 жніўня 2024.

Аляксей Гурко (нар. 26 чэрвеня 1987, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец СДЮШАР-5 горада Мінска, пачынаў кар’еру ў дублі мінскага «Тарпеда-СКА» і «Дарыды», у складзе апошняй дайшоў да асновы. У 2009 годзе перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт», аднак гуляў толькі за дубль, і неўзабаве апынуўся ў складзе «Рудзенска», разам з якім перамог у Другой лізе. Сезон 2010 пачынаў у гродзенскім «Нёмане», а пасля далучыўся да «Гарадзеі», з якой паўторна перамог у Другой лізе.

У 2011—2013 гадах выступаў у розных клубах Першай лігі, у 2014 годзе гуляў у Другой лізе за ўздзенскую «Беліту-Вітэкс». З 2015 года ў складзе футбольнага клуба «Клецк» (акрамя другой паловы 2018 года, калі гуляў за «Узду»), а 29 мая 2019 года стаў таксама яе трэнерам[2]. У 2020 годзе «Клецк» адмовіўся ад удзелу ў Другой лізе.

У сезоне 2022 выступаў за мінскі «Трактар».

  1. Aleksey Gurko // Transfermarkt — 2000.
  2. Новым тренером «Клецка» стал Алексей Гурко (руск.). kleck.by (18 чэрвеня 2019). Праверана 8 жніўня 2024.