Аляксей Фёдаравіч Брагін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксей Фёдаравіч Брагін
Дата нараджэння 27 сакавіка 1905(1905-03-27)
Месца нараджэння в. Бурцава, Багародзіцкі раён, Горкаўская вобласць
Дата смерці 9 кастрычніка 1941(1941-10-09) (36 гадоў)
Род войскаў партызаны
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна

Аляксей Фёдаравіч Брагін (27 сакавіка 1905, в. Бурцава, Багародзіцкі раён, Горкаўская вобласць - 9 кастрычніка 1941) - адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай і Палескай абласцей у гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Член КПСС з 1926. Скончыў Вышэйшую школу партарганізатараў пры ЦК ВКП(б) (1940). З ліпеня 1940 года намеснік загадчыка аддзела, з сакавіка 1941 года сакратар Мінскага абкама КП(б)Б. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 сакратар Мінскага абкама КП(б)б, ствараў падпольныя райкомы КП(б)Б, арганізоўваў партызанскія атрады ў Мінскай і Палескай абласцях[1].

У кастрычніку 1941 пры выкананні задання па арганізацыі партызанскага атрада схоплены гітлераўцамі каля в. Чырвоная Паляна Любанскага раёна. Забіты пры спробе да ўцёку. Яго імем названа 121-я партызанская брыгада, якая дзейнічала ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў Мінскай і Палескай абласцях[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Брагин Алексей Фёдорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 78. — 737 с.