Алёна Аляксандраўна Любая
| Алёна Аляксандраўна Любая | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 2 жніўня 1982 (43 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Муж | Андрэй Любы |
| Род дзейнасці | гісторык |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (2009) |
| Навуковае званне | |
| Альма-матар |
|
Алёна Аляксандраўна Любая (нар. 2 жніўня 1982, Бабруйск) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі татарскага фактару ў міжнародных адносінах дзяржаў Усходняй Еўропы канца XV — першай трэці XVI стагоддзяў. Кандыдат гістарычных навук (2009), дацэнт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 2 жніўня 1982 года ў Бабруйску.
Скончыла ў 2004 годзе гістарычны факультэт БДУ, у 2005 годзе — магістратуру, у 2009 годзе — аспірантуру Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ. У 2009 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Татарскі фактар ва ўзаемаадносінах дзяржаў Усходняй Еўропы ў канцы XV — першай трэці XVI ст.».
У 2009—2022 гадах працавала на кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ: выкладчык, дацэнт, загадчык кафедры, прафесар. З 2022 года навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Напрамкі даследаванняў: гісторыя міжнародных адносін у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ў познім Сярэднявеччы і раннім Новым часе, гісторыя нацыянальных меншасцяў Беларусі (гісторыя татараў), інтэлектуальная гісторыя, метадалогія гістарычнага даследавання.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з гісторыкам Андрэем Любым.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Удзел у калектыўных працах
- Гісторыя Беларусі: дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1: Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст. Мінск, 2018.
- East-Central Europe vis-à-vis Global Challenges. Parva 12. Warsaw, 2017.
- Alba Ruscia: белорусские земли на перекрестке культур и цивилизаций (X—XVI вв.). Москва, 2015.
- Средневековые тюрко-татарские государства. Вып. 3. Казань, 2011.
- Общество, государство, верховная власть в России в средние века и раннее Новое время в контексте истории Европы и Азии (X—XVIII вв.). Москва, 2005.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- ЛЮБАЯ Алёна Аляксандраўна // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- Нарадзіліся 2 жніўня
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйску
- Выкладчыкі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ
- Супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі
- Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага