Аліварыя
Піўзавод Аліварыя | |
---|---|
![]() | |
Тып | ААТ |
Заснаванне | 1864 |
Краіна | |
Размяшчэнне |
![]() |
Адрас | |
Ключавыя постаці | генеральны дырэктар Дзяніс Уладзіміравіч Шарсценнікаў |
Галіна | піваварства |
Прадукцыя | піва |
Колькасць супрацоўнікаў | каля 800 |
Дэвіз | 150 гадоў ствараем спадчыну |
Сайт | alivaria.by |

Піўзавод Аліварыя — найстарэйшая піваварная кампанія Беларусі, якая размешчана ў Мінску.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1864 г. мінскай мяшчанкай Фрумкінай на месцы сучаснага завода была пабудавана драўляная піваварня. Пазней уладальнікам піваварні стаў граф Карл Эмерыкавіч Чапскі, які ў 1894 г. пабудаваў каменную піваварню. У 1898 г. піваварня была прададзена аўстрыйскім купцам братам Лекертам, пасля чаго прадпрыемства пачало звацца заводам Лекертаў. У 1917 г. завод быў нацыяналізаваны і атрымаў назву «Піўзавод Беларусь».
У Вялікую Айчынную вайну на заводзе дзейнічала з верасня 1941 г. група Мінскага камуністычнага падполля. Аб’ядноўвала 16 чалавек з ліку работнікаў завода — камуністаў, камсамольцаў і беспартыйных (сакратар падпольнай партыйнай арганізацыі Н. Р. Зікуненка). Пад кіраўніцтвам падпольных Мінскага гаркома КП(б)Б і Варашылаўскага райкома КП(б)Б на канспіратыўных кватэрах членаў групы В. П. Сіневіча (вул. Старажоўская, д. 26, кв. 1) і П. М. Цвяткова (вул. Беламорская, д. 19, кв. 2) падпольшчыкі наладзілі выпуск лістовак, перапісвалі зводкі Саўінфармбюро, размнажалі матэрыялы надпольнай газеты «Звязда». Падпольшчыкі перапраўлялі партызанам зброю, медыкаменты, адзенне, бланкі дакументаў і разведданыя. Восенню 1942 г. акупанты выкрылі групу. 4-6 кастрычніка большасць яе членаў была арыштавана. У фашысцкіх засценках загінулі 11 падпольшчыкаў. У 1970 годзе на будынку піваварнага завода змешчана мемарыяльная дошка падпольшчыкам, абноўленая ў 1984 годзе (арх. Б. Сідарэнка; сілумін)[1]. Сам завод падчас вайны не быў зруйнаваны і працягваў вытворчасць.
У 1994 г. завод быў пераўтвораны ў ААТ «Піўзавод Аліварыя». У кастрычніку 2005 г. уладальнікам 30 % акцый стаў Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР). У канцы 2006 г. 30 % дадатковай эмісіі акцый набыў Baltic Beverages Holding, пасля чаго доля ЕБРР склала 21 %.
У 2008 міжнародная кампанія Carlsberg Group выкупіла долю Baltic Beverages Holding і стала стратэгічным інвестарам ААТ «Піўзавод Аліварыя». У 2011 Carlsberg Group, у выніку шэрагу здзелак, у тым ліку праз публічную прапанову выкупіць акцыі, павялічыла сваю долю ў статутным фондзе ААТ «Піўзавод Аліварыя» да 67,8 %, стаўшы ўладальнікам кантрольнага пакета акцый.
Вытворчасць
[правіць | правіць зыходнік]У 2007 годзе доля ААТ «Піўзавод Аліварыя» у агульным аб’ёме вытворчасці піва ў Беларусі склала 12,7 %. Прадпрыемства вырабляе 11 гатункаў піва:
- Аліварыя Безалкогольное
- Аліварыя Десятка
- Аліварыя Крепкое
- Аліварыя Золотое
- Аліварыя Экстра
- Аліварыя Троицкое
- Аліварыя Рождественское (сезонны гатунак, вырабляецца толькі зімой)
- Бровар Классическое
- Бровар Крепкое
- Бровар Светлое
- Data 1864
Музей
[правіць | правіць зыходнік]Пры заводзе створаны музей піваварства.[2]
Зноскі
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
- ↑ Музей пивоварения «Аливария» (руск.). alivariamuseum.by. Праверана 5 верасня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аліварыя
- Сайт музея
- Афіцыйны сайт Архівавана 15 красавіка 2008.
- Аграпрамысловы партал Беларусі Архівавана 7 кастрычніка 2008.