Комплекс будынкаў піваварнага завода «Аліварыя»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Комплекс будынкаў піваварнага завода «Аліварыя»
па вул. Кісялёва
па вул. Кісялёва
53°54′58″ пн. ш. 27°33′43″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Дата заснавання 1864
Дата пабудовы 1864 год

Комплекс будынкаў піваварнага завода «Аліварыя» (Мінск)
Комплекс будынкаў піваварнага завода «Аліварыя»
Комплекс будынкаў піваварнага завода «Аліварыя»

Комплекс будынкаў піваварнага завода «Аліварыя» ў Мінску, размешчаны на рагу вуліц Кісялёва (№ 30) і Максіма Багдановіча.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Комплекс узведзены ў 1864 годзе і складеца з трох асноўных і некалькіх дапаможных будынкаў, абнесеных глухой цаглянай агароджай, размешчаны на тэрыторыі 2,5 га. Уздоўж вул. Кісялёва вылучаюцца варачны корпус, карпусы саладоўні і соладасушні (1940 г.). Будынкі складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі, завершаны рознымі па вышыні трохвугольнымі шчытамі. У дэкаратыўным афармленні выкарыстаны плоскія лапаткі, карнізныя паяскі. Фасады чляняцца прамавугольнымі і аконнымі праёмамі. Па вул. М. Багдановіча размешчаны адміністрацыйна-вытворчы корпус. Будынак двухпавярховы складаны ў плане. Фасад чляніцца прамавугольнымі аконнымі праёмамі і гарызантальнымі цягамі пад вокнамі першага і другога паверхаў[1].

На будынку ў 1970 г. ўстаноўлена мемарыяльная дошка падпольшчыкам, абноўленая ў 1984 г. (архіт. Б. Сідарэнка; сілумін)[2].

Зноскі

  1. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / Склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.
  2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]