Аліна Міхайлаўна Главінская
Аліна Міхайлаўна Главінская | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 чэрвеня 1944 (80 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Аліна Міхайлаўна Главінская (23 чэрвеня 1944, Масква) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1968 годзе. Працавала ў Белдзіпрахарчпраме, малодшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, з 1973 па 1982 г. — старшым архітэктарам у БелНДІдзіпрасельбудзе.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражывае ў Ленінградзе.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы: рэканструкцыя кандытарскага камбіната «Спартак» у Гомелі (1972) і школы ў пасёлку Леніна Магілёўскай вобласці (1980), тыпавыя праекты клуба на 90 месцаў, дзіцячага садка-ясляў № 214-2-131, школы, зблакаванай з дзіцячым садком-яслямі (1981), эксперыментальнай школы на 432 навучэнцаў з двума падрыхтоўчымі класамі (1982); у аўтарскім калектыве: інтэр’еры хлебазавода ў Таліне (1970), комплекс харчовых прадпрыемстваў у раёне Дражня ў Мінску (1977), інтэрнат для спартсменаў коннаспартыўнай базы ў пас. Ратамка пад Мінскам (1980).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Главинская Алина Михайловна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 23 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1944 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Белдзіпрааграхарчпрама
- Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
- Супрацоўнікі Дзіпрасельбуда
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Гомеля
- Архітэктары Мінска