Ратамка (аграгарадок)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ратамка (пасёлак))
Аграгарадок
Ратамка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 4 830 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
223035
Аўтамабільны код
5
Ратамка на карце Беларусі ±
Ратамка (аграгарадок) (Беларусь)
Ратамка (аграгарадок)
Ратамка (аграгарадок) (Мінская вобласць)
Ратамка (аграгарадок)

Ра́тамка[1] (трансліт.: Ratamka, руск.: Ратомка) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ждановіцкага сельсавета. Размешчаны за 5 км на захад ад Мінска, чыгуначная станцыя на лініі МінскМаладзечна. 1546 гаспадарак, 4830 жыхароў (2010).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Ратамка гідранімічнага паходжання, ад балцкай рачной назвы тыпу Ratemà, ад якой пазнейшая назва рэчкі Ратамка. Рачная назва роднасная балцкім гідронімам Rata, Rat-upis, Rat-upe, ад ratas "кола, акружнасць, замкнёны шлях колам" (назва канфігурацыйнага значэння)[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Вядома як Ратам’е прынамсі да 1492 года, бо напэўна вялікі князь Казімір даў яго Федку Вінку, чые нашчадкі Ратамскія і Вінкі валодалі маёнткам пазней.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У 1897 годзе пасёлак у Заслаўскай воласці Мінскага павета, працавала карчма. З 1880 года побач з пасёлкам існавала чыгуначная станцыя.

На цяперашняй усходняй ускраіне Ратамкі на карце 1797 г. фіксуецца хутар Гунгенец (ад балцка-літоўскага аднаасноўнага імя Gunga, што ад ліітоўскага gungas "няўклюдны чалавек").

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

З лютага да снежня 1918 года пасёлак акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі, з ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года — войскамі Польшчы.

З 1919 года ў БССР. У 1922 годзе адкрыта 3-гадовая школа, у гэтым жа годзе пераўтворана ў 7-гадовую, у 1924 годзе вучыліся 146 вучняў. З 20 жніўня 1924 да 26 ліпеня 1930 года ў Ратамскім сельсавеце Заслаўскага раёна Мінскай акругі. З 18 студзеня 1931 года ў падпарадкаванні Мінскага гарадскога Савета. З 26 мая 1935 года ў Мінскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Мінскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У ліпеня 1944 года пры вызваленні пасёлка загінулі 79 савецкіх воінаў 238-й стралковай дывізіі.

З 20 студзеня 1960 года ў Ждановіцкім сельсавеце.

У 2009 годзе да пасёлка была далучана суседняя вёска Ратамка[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі

Сярэдняя, дапаможная і музычная школы, Дом культуры, дзіцячы сад, царква (з 1997 года), гандлёвы цэнтр, рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 273.
  3. Решение Минского районного Совета депутатов от 30 декабря 2009 г. № 272 Об упразднении деревни Ратомка Ждановичского сельсовета Минского района (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]