Аліса Брунаўна Фрэйндліх

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аліса Фрэйндліх)
Аліса Брунаўна Фрэйндліх
Дата нараджэння 8 снежня 1934(1934-12-08)[1][2] (89 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Bruno Freindlich[d]
Муж Igor Vladimirov[d] і Yuri Anisimovich Solovei[d]
Дзеці Varvara Vladimirova[d]
Адукацыя
Прафесія тэатральная актрыса, кінаактрыса, спявачка, акцёрка, аператар-пастаноўшчык
Гады актыўнасці з 1955
Прэміі
Узнагароды
IMDb ID 0293981
Сайт alisa-freindlih.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аліса Брунаўна Фрэйндліх (руск.: Али́са Бру́новна Фре́йндлих; нар. 8 снежня 1934, Ленінград) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно, спявачка. Народная артыстка СССР (1981). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя К. С. Станіслаўскага (1976). Трохразовы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1996, 2001, 2008). Лаўрэат прэміі Урада Расіі (2010). Ганаровы грамадзянін Санкт-Пецярбурга (2001).

З 1983 года — адна з вядучых актрыс Вялікага драматычнага тэатра імя Г. А. Таўстаногава.

Фільмы з яе ўдзелам ўвайшлі ў «залаты фонд» расійскага кінематографа. Найбольш вядомая дзякуючы карцінам: «Саламяны капялюшык» (1974), «Агонія» (1974), «Службовы раман» (1977), «Д’Артаньян і тры мушкецёры» (1978), «Сталкер» (1979), «Жорсткі раманс» (1984), цыклу фільмаў «Жаночая логіка» і фільму «Паўтары пакоі, або Сентыментальнае падарожжа на радзіму» (2009).

Уладальніца двух нацыянальных тэатральных прэмій «Залатая Маска» (2001, 2006) і трох прэмій Расійскай Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў «Ніка» (1994, 2005, 2017).

Зноскі

  1. а б Фрейндлих Алиса Бруновна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Alisa Frejndlich // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.