Алі Кельмендзі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Алі Кельмендзі
алб.: Ali Kelmendi
Ali Kelmendi (portrait).jpg
Дата нараджэння 3 лістапада 1900(1900-11-03)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лютага 1939(1939-02-11) (38 гадоў)
Месца смерці Парыж, Францыя
Грамадзянства Югаславія Каралеўства Югаславія
Албанія Албанскае каралеўства/Албанская рэспубліка
Веравызнанне атэізм
Асноўныя ідэі марксізм
Род дзейнасці палітык
Удзельнік
Commons-logo.svg Алі Кельмендзі на Вікісховішчы

Алі Кельмендзі (алб.: Ali Kelmendi; 3 лістапада 1900, Печ, Асманская імперыя11 лютага 1939, Парыж, Францыя) — дзеяч камуністычнага руху Албаніі і Косава, Герой Албаніі, удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Алі Кельмендзі нарадзіўся 3 лістапада 1900 года ў беднай сялянскай сям’і ў Косава. Бацька — Сулейман Кельмендзі. У юнацтве зацікавіўся ідэямі камунізму. У 1920 годзе, пасля таго, як дзейнасць камуністычных арганізацый у Югаславіі была забаронена, збег у Албанію. Там Кельмендзі далучыўся да левага палітычнага руху «Bashkimi» (бел.: Саюз), дзе складаліся такія вядомыя албанскія марксісты, як Авні Рустэмі, Лазар Фунда і Фуат Аслані[2].

У чэрвені 1924 года Кельмендзі прыняў удзел у рэвалюцыі Фана Нолі, пасля чаго той прыйшоў да ўлады. З падзеннем урада Нолі ў снежні таго ж года эміграваў у Італію, а затым у Аўстрыю. Кельмендзі далучыўся да антыфашысцкай групы KONARE, заснаванай Нолі.

8 кастрычніка 1925 года Кельмендзі, разам з іншымі 13 албанцамі, прыехаў у Савецкі Саюз па запрашэнні Камінтэрна. Наступны год ён вучыўся ў Дзяржынскай Акадэміі ў Ленінградзе, а пасля гэтага пераехаў у Адэсу, дзе працаваў на мытні. Там далучыўся да албанскай камуністычнай групы, якая ўваходзіць у Балканскую канфедэрацыю камуністычных партый, што належыла Камуністычнаму Інтэрнацыяналу[2].

У 1930 годзе Камуністычны Інтэрнацыянал адправіў Кельмендзі ў Албанію ў якасці арганізатара камуністычнага руху. Аднак яго дзейнасць не прынесла значных вынікаў, паколькі марксізм не знайшоў у краіне спрыяльнай глебы. У Албаніі Кельмендзі быў арыштаваны некалькі разоў, а ў 1936 годзе ён быў высланы ў суседнюю Грэцыю. У сакавіку 1932 года ён вярнуўся ў СССР. Тут Кельмендзі выступаў у якасці пасярэдніка паміж Камінтэрнам і албанскімі камуністычнымі групамі[2]. Крыху пазней прыняў удзел у грамадзянскай вайне ў Іспаніі[3].

У 1939 годзе Кельмендзі перабраўся ў Францыю, дзе быў рэдактарам адной з пракамуністычных газет.

11 лютага таго ж года, з-за ускладненняў пасля аперацыі на страўніку, Кельмендзі сканаў.

Зноскі

  1. Ali Kelmendi // https://www.biolex.ios-regensburg.de/BioLexViewview.php?ID=1119
  2. 2,0 2,1 2,2 Robert Elsie. A Biographical Dictionary of Albanian History. — I. B. Tauris, 2012. — P. 235—236. — ISBN 978-1780764313.
  3. Miranda Vickers. The Albanians: A Modern History. — I. B. Tauris, 2001. — С. 145. — ISBN 978-1860645419.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ali Kelmendi, Krsta Aleksić, Rilindja, Prishtina 1970, OCLC 8991273