Хеопс

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Хуфу (Хеопс)
IV дынастыя
Старое Царства
Khufu CEM.jpg
Статуэтка Хеопса; Егіпецкі музей, Каір
G39 N5
 

асабістае імя

як Сын Ра
Hiero Ca1.svg
Aa1 G43 I9 G43
Hiero Ca2.svg
Хуфу
Ḫwj=f w(j)
Ён абараняе мяне
Hiero Ca1.svg
W9 E10 Aa1 G43 I9
Hiero Ca2.svg
Хнумхуфу[1]
ẖnmw ḫwj=f w(j)
Хнум абараняе мяне
G5

Хорава імя

як Хор
Aa24 G43
Srxtail2.svg
Меджэду
Mḏdw[2]
Aa24
Srxtail2.svg
Меджэд
Mḏd(.w)[2]
G16

небці-імя

як Гаспадар
падвойнага вянца
Aa24
D21
Меджэд-эр-Небці
Mḏd-r-Nbtj[2]
G8

залатое імя

як Залаты Хор
G5 G5
S12
Бікуі-нэбу
Bjkwj-nbw[2]
Турынскі спіс (№III./10)

У зыходніку не дастае імені валадара. Захаваліся толькі гадавыя звесткі.[3]

Абідаскі спіс (№21)
Hiero Ca1.svg
Aa1
I9
G43
Hiero Ca2.svg
Хуфу
Ḫ(w)j=f w(j)
Ён абараняе мяне
Сакарскі спіс (№17)
Hiero Ca1.svg
Aa1
I9
G43 I9
Hiero Ca2.svg
Хуфу
Ḫ(w)j=f w(j)
старажытнагрэчаскае імя

Варыянты Манефона:



па Эратасфену:
Герадот: Χέοψ (Хеопс)
Аўгуст: Софе [4]

Афрыкан: Суфіс I[A 1]
Еўсевій: Суфіс[A 2]
Армянская версія Еўсевія: Суфіс[A 2]

Хноўбос [5]

Хуфу (егіп. Ḫ(w)j=f w(j)) або Хеопс (стар.-грэч.: Χέωψ) — другі цар (фараон) IV дынастыі Егіпта часоў Старога Царства. Пра яго праўленне, якое датуецца прыблізна 2620 — 2580 гг. да н.э.[6], і пра яго асобу захавалася вельмі мала звестак.

Хеопс наследаваў трон ад свайго бацькі ці ойчыма, цара Снофру. Ён быў будаўніком славутай піраміды Хеопса ў Гізе, аднаго з сямі цудаў старажытнага свету. Хеопс стаў знакамітым у першую чаргу дзякуючы сваёй пірамідзе; пра яго жыццё, яго праўленне і якую-небудзь яго рэлігійную дзейнасць вядома вельмі мала. Адзіная вядомая на наш час выява Хеопса, якая цалкам захавалася, уяўляе сабой фігурку са слановай косці вышынёю каля 7,5 см. Гэта статуэтка была знойдзена ў 1903 годзе ў Абідасе, час стварэння фігуркі дакладна не вызначан.

За выключэннем гэтага засталіся толькі абломкі рэльефаў і статуй, яго храмы захаваліся да нашых часоў толькі ў выглядзе руін, або бясследна зніклі. Усё, што сёння вядома пра Хеопса, паходзіць з надпісаў у яго могільніку, а таксама са значна пазнейшых пісьмовых паданняў. Так, напрыклад, ён з'яўляецца галоўнай дзеючай асобай у казках папіруса Весткар часоў XIII дынастыі. Але большасць звестак пра Хеопса дайшла з пісьмовых прац антычных егіпецкіх і грэчаскіх гісторыкаў.

Памяць аб Хеопсе засталася, увогуле, даволі неадназначная, і не заўсёды лёгка ацаніць яе: і калі, прынамсі, у часы Старога і Новага Царства для Хеопса правіліся памінальныя службы, яго культурная спадчына ахоўвалася, а яго аўтарытэт падтрымліваўся літаратурнымі творамі, то грэчаскія вучоныя Манефон, Герадот і Дыядор давалі яму досыць адмоўную характарыстыку. І да сённяшняга дня, дзякуючы гэтым аўтарам, захаваўся такі досыць крытычны, блізкі да змрочнага, вобраз цара Хеопса.

Імя[правіць | правіць зыходнік]

Хеопс (грэч.: Χέοψ) — грэчаская форма імені фараона паводле Герадота і Дыядора. Фараон таксама шырока вядомы пад сваім асабістым іменем Хуфу (першапачаткова Хнум-Хуф(у)). Акрамя таго, існуюць меньш ужывальныя грэчаскія адмены яго імён: Суфіс (грэч.: Σοῦφις паводле Манефона) і Софе (грэч.: Σοφe паводле Іосіфа Флавія).[7]

Паходжанне і сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Бацькі[правіць | правіць зыходнік]

Маці Хеопса была Хатэпхерэс I; яго бацькам доўгі час лічыўся яго папярэднік Снофру, чые сыны Анхаф (магчыма быў сынам Хуфу), Нефермаат і Рахатэп, такім чынам, былі зводнымі братамі Хуфу.

Ці быў Снофру на самай справе бацькам Хеопса, дагэтуль не высветлена. У пачатку 20-га ст. у ім па-ранейшаму бачылі знатнага чалавека з правінцыі, які ўвайшоў у сям'ю Снофру праз шлюб[8], хоць, здавалася, раскопкі Джорджа Эндру Райснера ў Гізе наадварот сведчылі на карысць іншай версіі. У 1925 годзе на ўсход ад піраміды Хеопса была выяўлена грабніца Хатэпхерэс (G 7000x), у якой былі знойдзены шматлікія пахавальныя прадметы. З аднаго боку ў грабніцы неаднаразова было знойдзена імя Снофру, з другога боку царыцу называюць "царскай маці" (mwt nswt). Адсюль здавалася відавочным, што яна была жонкай Снофру і, такім чынам, абодва яны былі бацькамі Хеопса.

Але ў апошні час сталі выказвацца ізноў узросшыя сумненні адносна прамога царскага паходжання Хеопса. Прычынай для гэтага з'яўляюцца тытул Хатэпхерэс і сама грабніца G 7000x. Праблема ў том, што сярод шматлікіх тытулаў, якія насіла Хатэпхерэс, не сустракаецца тытул Царскай жонкі (ḥmt nswt). Аднак яна насіла тытул "Дачкі бога ад плоці яго" (s3t nṯr nt ẖt=f), які тут сустракаецца ўпершыню. І таму была выказана здагадка, што Хеопс не быў родным сынам Снофру і, не маючы гэтага, спрабаваў узаконіць сваё права на трон праз уяўнае боскае паходжанне сваёй мацеры.[9] Супраць паходжання Хеопса ад Снофру кажа сама грабніца, бо ўсе грабніцы царыц Старога Царства будаваліся ў складзе пірамідных комплексаў сваіх мужоў, а не сыноў.[10]

Аднак тут ёсць пэўныя агаворкі. Адна з іх — першыя дакладныя прыклады ўжывання тытула Жонкі цара сустракаюцца пасля часоў Хатэпхерэс, і таму яго адсутнасць не з'яўляецца адназначным доказам супраць шлюбу са Снофру. Другое — няма ўпэўненасці, што Хатэпхерэс была сапраўды пахавана ў Гізе. Хаця яе грабніца не разрабавана, саркафаг быў знойдзен пустым. Праўда, затое ў грабніцы знаходзіліся канопы з муміфікаванымі органамі Хатэпхерэс.

У выніку, на аснове частых узгадак імён Снофру ў грабніцы G 7000x, і грунтуючыся на тытуле Хатэпхерэс, яе з высокай імавернасцю можна разглядаць як галоўную жонку Снофру, праўда, поўнай упэўненасці ў гэтум няма. Так што, яна магла быць нязначнай наложніцай або сваячкай Снофру. Тады ў першым выпадку Хеопс быў на самай справе родным сынам Снофру, але без законнага права на трон.[11]

Шлюб[правіць | правіць зыходнік]

Хеопс быў жанаты з Мерытытэс I, дачкой Снофру, а таксама з Хенутсэн і яшчэ некалькімі не вядомымі па імёнах жанчынамі.[12] Існаванне Мерытытэс I на наш час пацверджана, імя ж Хенутсэн называецца толькі на адной стэле часоў 26 дынастыі, якая паказвае яе як уладальніцу піраміды Хеопсавай царыцы.

Нашчадкі[правіць | правіць зыходнік]

Хеопсавымі сынамі лічацца пазнейшыя фараоны Джэдэфра (Раджэдэф) і Хафра, а таксама Бабаэф I, Хорджэдэф і Мінхаэф на аснове іх тытулаў і месца размяшчэння іх грабніц на Усходніх могілках ля Хеопсавай піраміды. Яшчэ адзін прынц па імені Каваб, таксама пахаваны ў грабніцы на Усходніх могілках, на працягу доўгага часу ў даследаваннях разглядаўся як заўчасна памерлы наследны прынц, праўда, грунтуецца гэта меркаванне толькі на становішчы яго грабніцы, іншых пацверджанняў няма.[13] У святле апошніх дадзеных больш імаверна, што Каваб быў сынам Снофру і, такім чынам, братам Хуфу.[14]

Яшчэ адно пахаванне належыць Хуфухаэфу I, які або быў яшчэ адным сынам Хуфу, або тоесны з пазнейшым фараонам Хефрэнам. На цяперашні час не пацверджана існаванне сына па імені Баўэфра. Ён узгадваецца ў наскальным напісе ў Вадзі-Хамамаце і ў папірусе Весткар (абодва помнікі створаны ў часы Сярэдняга Царства). Магчыма, ён тоесны з Бабаэфам I. Імаверна, былі яшчэ сыны Мінджэдэф і Дуаэнхор[12], але таксама магчыма, што яны былі сынамі Каваба і, адпаведна, унукамі (ці пляменнікамі) Хеопса.[15]

Таксама дакладна не высветлена, ці быў Хеопсавым сынам Хорбаэф. Пра яго існаванне сведчыць толькі яго саркафаг, але дакладнае месца знаходкі саркафага пазначана не было. А таму пазнейшае суаднясенне з грабніцаю на Усходніх могілках Хеопсавай піраміды, дзе былі пахаваны сыны Хеопса, ненадзейнае.

Дочкі былі Хатэпхерэс II (Кавабава жонка, а пасля яго смерці Раджэдэфава) і Мерэсанх II (жонка Хорбаэфа), магчыма, таксама Хамерэрнебці I (жонка Хефрэна) і Неферціабет.

Праўленне[правіць | правіць зыходнік]

У пытанні працягласці Хеопсава праўлення пануе няпэўнасць. Турынскі царскі папірус, які быў створан у часы Новага Царства і ўяўляе сабой важны для егіпецкай храналогіі дакумент, называе 23 гады праўлення, грэчаскі гісторык Герадот — 50, а егіпецкі жрэц Манефон, які жыў у 3 ст. да н.э., — нават 63. Найвышэйшая пацверджаная на наш час працягласць складае "17 разоў падліку" (маецца на ўвазе падлік скаціны па ўсёй краіне з мэтай збору падаткаў). У выніку выяўлецца яшчэ адна праблема: першапачаткова гэтыя падлікі праводзіліся кожныя два гады, але пазней бывалі і штогод.[16] Калі пры Хеопсе рэгулярныя падлікі павінны былі праводзіцца раз у два гады, то праўленне доўжылася 34 гады. Томас Шнайдэр мяркуе, что 23 гады праўлення ў Турынскам царскам папірусе адпавядае падлікам раз у два гады і, такім чынам, Хеопс валадарыў у сукупнасці 46 гадоў.[12]

Адзінымі дакладна датаванымі падзеямі часоў яго праўлення з'яўляюцца дзве экспедыцыі, якія ён адправіў у аазіс Дахла ў Лівійскай пустыні для загатоўкі пігментаў. Паводле наскальных надпісаў экспедыцыі адбыліся ў "год пасля 12 разы падліку" (25-ы год праўлення) і ў "год пасля 13 разы падліку" (27-ы год праўлення).[17]

Хеопс узгадваецца на графіці ў Эль-Кабе, на востраве Элефанціне, а таксама на каменаломнях Хатнуба і Вадзі-Хамамата. Яго імя засведчана нават па-за тагачаснымі межамі Егіпта: у дыярытавых каменаломнях на захад ад Абу-Сімбела ён загадаў паставіць стэлу. Наскальны надпіс у Вадзі-Магара на Сінаі паказвае Хеопса ў якасці апякуна тамашніх руднікоў. Таксама пацверджана існаванне гандлёвых сувязей з фінікійскім горадам Біблам. Там былі знойдзены фрагменты алебастравага посуду і медная сякера, на якіх было імя Хеопса.

IV дынастыя
Папярэднік:
Снофру
фараон Егіпта
каля 2604 — 2581 да н.э.
Пераемнік:
Джэдэфра

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Працягласць праўлення: 63 гады.
  2. 2,0 2,1 Працягласць праўлення не прыведзена.

Зноскі

  1. Чытанне і вымаўленне слова "Хнум" вядомыя з грэчаскай мовы (Adolf Erman, Hermann Grapow (Hrsg.): Wörterbuch der ägyptischen Sprache. Band 3. Hinrichs, Leipzig 1929, S. 381). У кожнай мове ёсць гістарычныя напісанні, якія мала стасуюцца з логікай. Тут як раз "Хнум" замест "Хенему", хаця ў транскрыпцыі на канцы слова адназначна стаіць "w", і тут фактычна выпісаныя іерогліфы з пропускам знака G43 пасля W9 (спіс Гардынера) на самай справе павінны былі чытацца як "Хенем-(у)".
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 von Beckerath: Handbuch der ägyptischen Königsnamen. ст. 17 і 52.
  3. Alan H. Gardiner: The royal canon of Turin. Griffith Institute, Oxford 1997, ISBN 0-900416-48-3, Bildtafel 2.
  4. Flavius Josephus, Folker Siegert: Über Die Ursprünglichkeit des Judentums (Contra Apionem) (= Über die Ursprünglichkeit des Judentums. Band 1, Flavius Josephus. Aus: Schriften Des Institutum Judaicum Delitzschianum. Westfalen Institutum Iudaicum Delitzschianum Münster). Vandenhoeck & Ruprecht, Göttingen 2008, ISBN 3525542062. S. 85.
  5. Alan B. Lloyd: Herodotus, book II. S.62ff.
  6. Jahreszahlen nach: Schneider: Lexikon der Pharaonen.
  7. Flavius Josephus, Folker Siegert: Über Die Ursprünglichkeit des Judentums (Contra Apionem) (=Über die Ursprünglichkeit des Judentums, Band 1, Flavius Josephus. From: Schriften Des Institutum Judaicum Delitzschianum, Westfalen Institutum Iudaicum Delitzschianum Münster). Vandenhoeck & Ruprecht, Göttingen 2008, ISBN 3-525-54206-2, Seite 85.
  8. гл. напрыклад: Breasted: Geschichte Ägyptens. S. 85.
  9. Silke Roth: Die Königsmütter des Alten Ägypten von der Frühzeit bis zum Ende der 12. Dynastie (= Ägypten und Altes Testament 46). Harrassowitz, Wiesbaden 2001, ISBN 3-447-04368-7 (Zugleich: Mainz, Univ., Diss., 1997).
  10. Peter Janosi: Die Pyramidenanlagen der Königinnen. Untersuchungen zu einem Grabtyp des Alten und Mittleren Reiches (= Österreichische Akademie der Wissenschaften. Denkschriften der Gesamtakademie 13 = Untersuchungen der Zweigstelle Kairo des Österreichischen Archäologischen Institutes 13). Verlag der Österreichischen Akademie der Wissenschaften, Wien 1996, ISBN 3-7001-2207-1, S. 73ff.
  11. Jánosi: Giza in der 4. Dynastie. S. 62.
  12. 12,0 12,1 12,2 Schneider: Lexikon der Pharaonen. S. 100.
  13. Jánosi: Giza in der 4. Dynastie. S. 101–103.
  14. Roman Gundacker: Ein Beitrag zur Genealogie der 4. Dynastie. In: Sokar. Bd. 16, 2008, ISSN 1438-7956, S. 22–51.
  15. Dodson, Hilton: Complete Royal Families. S. 56, 60.
  16. гл. таксама: Verner: Archaeological Remarks.
  17. carlo-bergmann.de: Wilkinson´s zweites Zerzura