Амблітэл узброены

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амблітэл узброены
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Amblyteles armatorius


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  231887
EOL  2942929

Амблітэл узброены (Amblyteles armatorius) — від наезнікаў сямейства Іхнеўманіды (Ichneumonidae), упершыню апісаны Іаганам Рэйнхалдам Форстэрам у 1771 годзе.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Насякомае можа дасягаць даўжыні 12-16 мм, без уліку вусікаў, якія дасягаюць каля 9 мм. Галава і грудзі гэтага віду чорныя, за выключэннем жоўтага шчытка. Брушка жоўтае, у самак больш авальнае, з шырокімі чорнымі палосамі. Ногі жоўтыя, за выключэннем задніх, якія чорна-жоўтыя. У гэтага віду адсутнічае джала, таму характэрныя меткі прадстаўляюць сабой ахоўную мімікрыю[1][2]. Самка мае вельмі кароткі яйцаклад, які не выступае з брушка.

Дарослых асобін звычайна можна знайсці летам на кветках, асабліва на відах сямейства парасонавыя (Apiaceae). Яны харчуюцца нектарам і пылком. Дарослыя асобіны зімуюць. Самкі гэтага віду адкладаюць яйцы ў вусеняў молі. Пасля вылуплення лічынкі харчуюцца сваімі гаспадарамі, у асноўным прадстаўнікамі сямействаў соўкі (Noctuidae) і чубаткі (Notodontidae), але таксама некаторымі відамі сямействаў пядзенікі (Geometridae), Erebidae, паўлінавочкі (Saturniidae) і коканапрады (Lasiocampidae) (у тым ліку Calliteara pudibunda, Odontopera bidentata, Macrothylacia rubi і паўлінава вока малое (Saturnia pavonia))[3].

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца палеарктычным відам, які прысутнічае на большай частцы Еўропы, на Блізкім Усходзе і ва Усходнім царстве[4]. Звычайна гэтыя наезнікі сустракаюцца ў жывых агароджах, на лугах і ўзлесках яловых лясоў[3].

Зноскі

  1. Nature Spot
  2. Insectoid.info. Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2017. Праверана 10 ліпеня 2014.
  3. а б Commanster. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2013. Праверана 10 ліпеня 2014.
  4. Fauna Europaea