Амбруаз Тама

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Амбруаз Тама
фр.: Ambroise Thomas
Партрэт
Род дзейнасці: кампазітар, музыказнавец, музычны педагог, выкладчык універсітэта
Дата нараджэння: 5 жніўня 1811(1811-08-05)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 12 лютага 1896(1896-02-12)[1][3][…] (84 гады)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Бацька: Jean-Baptiste-Martin Thomas[d]
Маці: Jeanne Marie Williaume[d]
Месца працы:
Альма-матар:
Член у
Узнагароды і прэміі:
Commons-logo.svg Амбруаз Тама на Вікісховішчы

Шарль Луі Амбруаз Тама (фр.: Charles Louis Ambroise Thomas; 5 жніўня 1811, Мец — 12 лютага 1896, Парыж) — французскі кампазітар, пераважна оперны, член Інстытута Францыі, на працягу 25 гадоў дырэктар Парыжскай кансерваторыі.

З чатырохгадовага ўзросту Тама, выявіўшы музычныя здольнасці, пачаў займацца пад кіраўніцтвам свайго бацькі, таксама музыканта. У Парыжскай кансерваторыі быў вучнем Дурлена па гармоніі, Лесюэра па тэорыі кампазіцыі і Калькбрэнера па фартэпіяна; затым пражыў тры гады ў Італіі. Яго оперы «Міньён» (1866, паводле лібрэта Жуля Барб'е і Мішэля Карэ) і «Гамлет» (1868) абышлі ўсе першакласныя сцэны Еўропы. Напісаў таксама балеты «Цыганка» (1839), «Бэці» (1846) і «Бура» (1889), оперы «Раймон», «Песня летняй ночы», «Франчэска да Рыміні», кантаты, маршы, матэты, квінтэт, квартэты, накцюрны, хоры і інш.

З 1852 года Амбруаз Тама выкладаў у Парыжскай кансерваторыі, а з 1871 года з'яўляўся яе дырэктарам. Узначальваў камісію, па рэкамендацыі якой дзяржаўным гімнам Францыі была абвешчаная «Марсельеза». Сярод вучняў Тама — Жуль Маснэ.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Charles Ambroise Thomas // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Ambroise Thomas // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Ambroise Thomas // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. http://cths.fr/an/savant.php?id=104839