Амбунду

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Амбунду
(Ambundu)
Justin makangara RDC (23).JPG
Мужчына ў каралеўскім ваенным аблачэнні амбунду XVII ст.
Агульная колькасць 6553 тыс. (2017 г.)
Рэгіёны пражывання Цэнтральная Афрыка:

Flag of Angola.svg Ангола — 6528 тыс.
Flag of the Democratic Republic of the Congo.svg ДР Конга — 25 тыс.

Мова кімбунду
Рэлігія хрысціянства, анімізм
Блізкія этнічныя групы конга, авімбунду

Амбунду, або паўночныя мбунду (саманазва: Ambundu) — народ на захадзе Цэнтральнай Афрыкі. Жывуць пераважна ў Анголе і ДРК. Агульная колькасць (2017 г.) — 6 553 тысяч чалавек[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Продкі амбунду перасяляліся з поўначы на сучасную тэрыторыю пражывання пераважна паміж XIII ст. і XVI ст. У XVI ст. сфарміраваліся два дзяржаўныя ўтварэнні Ндонга і Матамба, дзе амбунду склалі асноўнае насельніцтва. Яны актыўна змагаліся супраць партугальскай каланізацыі Афрыкі, але ў той жа час былі ўцягнуты ў трансатлантычны гандаль рабамі. У другой палове XX ст. садзейнічалі набыццю незалежнасці Анголы.

Асаблівасці культуры[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнымі заняткамі амбунду здаўна з'яўляліся ручное земляробства, рыбалоўства і гандаль. Традыцыйную ежу складаюць маніёк, проса, кукуруза, бабы, рыба і г. д. У XX ст. многія сем'і былі ўцягнуты ў камерцыйную сельскую гаспадарку, таму спецыялізуюцца на вырошчванні таварных культур.

Апрацоўкай зямлі займаюцца пераважна жанчыны, таму зямля традыцыйна перадаецца па жаночай лініі. Юнакі падчас сталення перасяляюцца ў вёску дзядзькі, брата маці. Сваяцтва таксама перадаецца па жаночай лініі. У дзяржавах Ндонга і Матамба жанчыны адыгрывалі важную ролю ў кіраванні. У паўседзённым жыцці існуе гендарны падзел працы: жанчыны заняты хатняй гаспадаркай, дробным гандлем, мужчыны — гандлем зброяй, працуюць на прамысловых прадпрыемствах і на транспарце.

Ужо ў XVI - XVII стст. грамадства амбунду складалдася з розных сацыяльных пластоў: высакародных макота, асабіста вольных ана мурында, прыгонных іджыка, рабоў абіка. На месцах кіравалі правадыры соба. У нашы дні такі падзел не адпавядае рэчаіснаму становішчу асобы ў грамадстве, але працягвае існаваць. Фармальны сацыяльны статус і тытул уплываюць на адносіны чалавека з іншымі людзьмі.

Амбунду славяцца разьбярскім мастацтвам, у тым ліку вырабам рытуальных масак. Маюць багаты вусны фальклор, у тым ліку гістарычныя паданні, міфы пра звышнатуральнага ўладара Калунга[2]. Папулярныя народныя музычныя інструменты: барабаны, бразготкі, перкусія.

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Мова кімбунду адносіцца да групы моў банту. З 1919 г. пераважала адукацыя на партугальскай мове, таму большасць амбунду валодаюць ёй. Запазычанні з партугальскай мовы шырока прадстаўлены ў лексіцы кімбунду, але партугальская мова Анголы таксама мае запазычанні з кімбунду[3].

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Каталіцызм распаўсюджваецца з XVI ст. і ахоплівае большасць вернікаў З канца XIX ст. распаўсюджваецца пратэстантызм. Захоўваецца старажытная вера ў шматлікіх духаў і чараўнікоў, якія займаюцца лекарскай справай.

Выбітныя прадстаўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]