Амерыкана-аўстрыйскі мірны дагавор (1921)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Амерыкана-аўстрыйскі мірны дагавор
Тып дагавора мірны дагавор
Дата падпісання 10 жніўня 1921
Месца падпісання Вена, Аўстрыя
Падпісалі Аўстрыя Аўстрыя
US flag 48 stars.svg ЗША
Мовы англійская

Мірны даговор паміж Злучанымі Штатамі Амерыкі і Аўстрыяй (англ.: Treaty of Peace between Austria and the United States of America) быў падпісаны ў Вене 24 жніўня 1921 года па выніках Першай сусветнай вайны. Неабходнасць падпісання сепаратнага міру была ў тым, што амерыканскі Сенат адмовіўся ратыфікаваць шматбаковы Сен-Жэрменскі мірны дагавор, падпісаны паміж краінамі Антанты і новастворанай рэспублікай Аўстрыя (як адной з правапераемнікаў Аўстра-Венгрыі, якая атрымала паражэнне ў вайне ў складзе альянсу «Чацвяртнога саюза»).

Гісторыя падпісання[правіць | правіць зыходнік]

6 красавіка 1917 года ЗША далучыліся да Антанты ў барацьбе супраць Германскай імперыі ў якасці «асацыяванай сілы» у межах Першай сусветнай вайны.

4 снежня, выступаючы перад Кангрэсам, прэзідэнт ЗША Вудра Вільсан настойваў на прыняцці Рэзалюцыі, якая дазваляе яго краіне абвясціць вайну Аўстра-Венгрыі, якая, паводле яго слоў, з’яўлялася «васалам нямецкага ўрада»[1]. 7 снежня Сумесная рэзалюцыя 169 была практычна аднагалосна прынятая Кангрэсам; у той самы дзень падпісаў яе, прэзідэнт абвясціў вайну імперыі Габсбургаў[2].

17 кастрычніка 1918 года Венгрыя скасавала унію з Аўстрыяй, паклаўшы тым самым пачатак распаду імперыі, які юрыдычна быў аформлены Сен-Жэрменскім і Трыянонскім дагаворамі. Нягледзячы на ​​тое, што абодва гэтыя дагаворы амерыканскімі прадстаўнікамі на Парыжскай мірнай канферэнцыі былі падпісаны, Сенат адмовіўся ратыфікаваць іх з-за нежадання ЗША звязваць сябе ўдзелам у Лізе Нацый.

У выніку ўрад Злучаных Штатаў і Аўстрыі пачалі перамовы аб заключэнні сепаратнага мірнага дагавора, не звязанага з новастворанай міжнароднай арганізацыяй. 24 жніўня 1921 года пагадненне было падпісана ў Вене, пасля чаго 8 кастрычніка яго ратыфікаваў аўстрыйскі бок, 18 кастрычніка — Сенат ЗША, 21 кастрычніка — амерыканскі прэзідэнт. 8 лістапада 1921 года ў Вене адбыўся абмен ратыфікацыйнымі граматамі, які пацвердзіў, што мірны дагавор набыў моц[3].

Умовы дагавора[правіць | правіць зыходнік]

Артыкул 1 Дагавора абвяшчае, што аўстрыйскі ўрад дае ўраду ЗША ўсе правы і прывілегіі, якія былі прадастаўлены іншым краінам-супольнікам, якія падпісалі Сен-Жэрменскі дагавор. У артыкуле 2 Дагавора ўдакладняецца, якія пункты Сен-Жэрменскага дагавора будуць ужытыя да Злучаных Штатаў. Згодна з артыкулам 3 прадугледжваецца абмен ратыфікацыйнымі граматамі[3].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Мірны дагавор заклаў асновы амерыкана-аўстрыйскіх адносін у абыход строгага кантролю з боку Лігі Нацый. Як вынік, ЗША часткова садзейнічалі ўраду Першай Аўстрыйскай Рэспублікі ў палягчэнні цяжару ваенных рэпарацый у адпаведнасці з Сен-Жэрменскім дагаворам.

26 лістапада 1924 года ў Вашынгтоне была дадаткова створана сумесная амерыкана-аўстра-венгерская камісія для вызначэння велічыні рэпарацый, якія павінны быць выплачаныя амерыканцам з боку аўстрыйскага і венгерскага ўрадаў[4].

Зноскі

  1. Scott, James Brown War Between Austria-Hungary and the United States (англ.)  // The American Journal of International Law. — 1918. — Т. 12. — № 1. — С. 165—172.
  2. Elsea, Jennifer. Declarations of War and Authorizations for the Use of Military Force: Historical Background and Legal Implications. — Federation of American Scientists: Congressional Research Service, 2014. — P. 4. — 107 p.
  3. 3,0 3,1 League of Nations Treaty Series. — Vol. 7. — P. 156—161. — 467 p.
  4. League of Nations Treaty Series. — Vol. 48. — P. 70—75. — 47 p.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.