Томас Вудра Вільсан

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вудра Вільсан)
Томас Вудра Вільсан
Thomas Woodrow Wilson
Thomas Woodrow Wilson, Harris & Ewing bw photo portrait, 1919.jpg
Сцяг28-ы прэзідэнт ЗША Сцяг
4 сакавіка 1913 — 4 сакавіка 1921
Віцэ-прэзідэнт Томас Маршал
Папярэднік Уільям Тафт
Пераемнік Уорэн Гардзінг
Сцяг34-ы губернатар Нью-Джэрсі Сцяг
17 студзеня 1911 — 1 сакавіка 1913
Папярэднік Джэймс Філдэр[en]
Пераемнік Джон Форт[en]

Нараджэнне 28 снежня 1856(1856-12-28)[1][2][…]
Смерць 3 лютага 1924(1924-02-03)[1][2][…] (67 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні англ.: Woodrow Wilson
Бацька Джозеф Руглз Вільсан[d]
Маці Джанет Вудра
Жонка Эдзіт Вільсан[5] і Элен Вільсан[5][6]
Дзеці Маргарэт Вудра Вільсан[d], Джэсі Вудра Вільсан[d] і Элеанор Вільсан Макаду[d]
Веравызнанне прэсвітэрыянства
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар філасофіі[7]
Дзейнасць палітык, выкладчык універсітэта, адвакат, навуковы работнік, дзяржаўны дзеяч, палітолаг, юрыст, настаўнік, пісьменнік
Месца працы
Аўтограф Woodrow Wilson Signature 2.svg
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Томас Вудра Вільсан

Томас Вудра Вільсан, або Уільсан (англ.: Thomas Woodrow Wilson; 28 снежня 1856 — 3 лютага 1924) — дзяржаўны і палітычны дзеяч, 28-ы прэзідэнт ЗША, ініцыятар стварэння Лігі Нацый, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1919).

Скончыў Прынстанскі ўніверсітэт (1879), прафесар права і палітычнай эканоміі (1890—1902), рэктар (1902—10) у ім.

Губернатар штата Нью-Джэрсі (1910—12). Двойчы перамагаў на прэзідэнцкіх выбарах ад Дэмакратычнай партыі, 28-ы прэзідэнт ЗША (1913—21).

Адміністрацыя Т. Вільсана ў першыя гады яго прэзідэнцтва правяла шэраг прагрэсіўных рэформ (прыняцце закону аб тарыфах і падаходным падатку, антытрэстаўскага закону, увядзенне 8-гадзіннага працоўнага дня на чыгунцы і інш.). У міжнароднай палітыцы дэклараваў імкненне зрабіць ЗША вядучым абаронцам міру, аднак пры Т. Вільсане ЗША ажыццявілі інтэрвенцыю ў Мексіку, акупіравалі Гаіці і Санта-Дамінга. У І сусветную вайну Т. Вільсан, урад якога да 1917 прытрымліваўся нейтралітэту, спрабаваў ініцыіраваць мірныя перагаворы варагуючых бакоў, у пач. 1917 ён прапанаваў кангрэсу ЗША план усталявання міру шляхам стварэння Лігі Нацый. Пры Т. Вільсане ЗША аб'явілі вайну Германіі (красавік 1917), ажыццявілі інтэрвенцыю ў Савецкую Расію. Т. Вільсан — аўтар праграмы міру з 14 пунктаў (уключала і пункт аб стварэнні Лігі Нацый), актыўны ўдзельнік распрацоўкі і прыняцця Версальскага мірнага дагавора (1919).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Woodrow Wilson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Woodrow Wilson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 4,2 www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  5. 5,0 5,1 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. https://www.georgiawomen.org/ellen-louise-axson-wilson Праверана 3 жніўня 2021.
  7. Reader's Digest, The Reader's Digest // Reader's DigestNYC: 2018. — Vol. 191, Iss. 1141. — P. 73. — ISSN 0034-0375