Трыянонскі дагавор

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Венгрыя паводле Трыянонскга дагавора (светла-зялёны колер) і тэрыторыі, якія адышлі ад яе (цёмна-зялёны). Паказаны этнічны склад рэгіёнаў на 1920 г.

Трыянонскі мірны дагавор быў складзены паміж краінамі-пераможцамі ў Першай сусветнай вайне і пацярпелай паражэнне Венгрыяй. Падпісаны 4 чэрвеня 1920 года ў Вялікім Трыянонскім палацы Версаля. Набыў моц 26 ліпеня 1921.

Дагавор юрыдычна афармляў становішча, якое фактычна склалася ў басейне Дуная пасля вайны. У выніку была зафіксавана страта Венгрыяй значных тэрыторый:

Трыянонскі дагавор, у выніку якога Венгрыя пазбавілася 2/3 тэрыторыі і насельніцтва (у тым ліку 3 мільёнаў этнічных венграў), 88 % лясных рэсурсаў, 83 % вытворчасці чыгуну і 67 % банкаўска-крэдытнай сістэмы, быў успрыняты ў Славакіі і Румыніі як аднаўленне справядлівасці, а ў самай Венгрыі — як нацыянальная трагедыя. Рэваншызм стаў адной з асноўных рыс міжваеннай дыктатуры Міклаша Хорці. Па выпадку заключэння дагавора ў краіне была абвешчана нацыянальная жалоба, усе афіцыйныя сцягі прыспушчаны аж да 1938 года. У школах вучні кожны дзень перад урокамі чыталі малітву аб ўз'яднанні Радзімы.

Пры актыўнай падтрымцы нацысцкай Германіі, Трыянонскі дагавор быў перагледжаны ў 1938—1940 гг.; былі прыняты Венскія арбітражы, паводле якіх Венгрыя вярнула сабе частку страчаных у 1920 г. земляў — поўнач Трансільваніі, поўдзень Славакіі і Закарпацкую Украіну. У 1941 г. у склад Венгрыі ўвайшла частка захопленай Германіяй Югаславіі (Ваяводзіна).

Пасля Другой сусветнай вайны ўсе гэтыя рашэнні былі адменены, і Венгрыя ў наш час ізноў існуе ў межах, вызначаных Трыянонскім дагаворам. За іх межамі застаюцца значныя нацыянальныя венгерскія меншасці (секеі ў Румыніі, гл. Венгерская аўтаномная вобласць, венгры Славакіі, Аўстрыі, Ваяводзіны, Украіне — галоўным чынам у Закарпацці). Пытанне суайчыннікаў час ад часу дыскутуецца ў палітыцы і 1990—2000-х гадоў — сур'езна ці ў папулісцкіх мэтах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мерников А. Г., Спектор А. А. Всемирная история войн. — Минск., 2005.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]