Парыжская мірная канферэнцыя
Парыжская мірная канферэнцыя | |
---|---|
Афіцыйная назва | англ.: Paris Peace Conference[1] |
Архівы захоўваюцца ў | La contemporaine[d][2] |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Стваральнік твора | Ліга Нацый |
Дата | 1919 |
Дата пачатку | 18 студзеня 1919 |
Дата заканчэння | 21 студзеня 1920 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Парыжская мірная канферэнцыя (1919—1920) — міжнародная канферэнцыя, скліканая дзяржавамі-пераможцамі для выпрацоўкі і падпісання мірных дагавораў з дзяржавамі, пераможанымі ў Першай сусветнай вайне. Праходзіла з перапынкамі з 18 студзеня 1919 да 21 студзеня 1920 года. У ёй бралі ўдзел 27 дзяржаў і 5 дамініёнаў Вялікабрытаніі (Ньюфаўндленд, Канада, Паўднёва-Афрыканскі Саюз, Аўстралія і Новая Зеландыя). Канферэнцыя падрыхтавала дагаворы з
- Германіяй (Версальскі дагавор),
- Аўстрыяй (Сен-Жэрменскі дагавор),
- Балгарыяй (Нёіскі дагавор),
- Венгрыяй (Трыянонскі дагавор) і
- Асманскай імперыяй (Сеўрскі мірны дагавор).
Пазіцыі іншых удзельнікаў канферэнцыі былі слабымі, таму на ёй асноўныя праблемы пасляваеннага ўладкавання свету вырашала «Вялікая тройка» — Вільсан, Лойд-Джордж і Клемансо. Ні адзін з урадаў, якія прэтэндавалі ў той момант на статус законнай Усерасійскай ўлады, не былі запрошаныя да канферэнцыі. Германія і яе былыя саюзнікі былі дапушчаныя на канферэнцыю толькі пасля таго, як былі выпрацаваны праекты мірных дагавораў з імі. На канферэнцыі быў ухвалены статут Лігі Нацый.
Адхіленыя праекты канферэнцыі
[правіць | правіць зыходнік]Вынікі канферэнцыі
[правіць | правіць зыходнік]Былі падрыхтаваны мірныя дагаворы:
Падрыхтаваныя канферэнцыяй мірныя дагаворы заклалі разам з пагадненнямі, прынятымі на Вашынгтонскай канферэнцыі (1921—1922), асновы Версальска-Вашынгтонскай сістэмы міжнародных адносін.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Парыжская мірная канферэнцыя на Вікісховішчы |
Зноскі
- ↑ Парыжская мірная канферэнцыя
- ↑ http://www.calames.abes.fr/pub/lacontemporaine.aspx#details?id=FileId-856