Давід I

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Давід I Святы
шатл. гэл.: Dabíd mac Maíl Choluim,
англ.: David I The Saint
Давід I Святы
Давід I, кароль Шатландыі
кароль Альбы (Шатландыі)
23 красавіка 1124 — 24 мая 1153
Каранацыя: красавік ці май 1124, Скун
Папярэднік: Аляксандр I
Пераемнік: Малькальм IV
Кароль Стратклайда
8 студзеня 1107 — 24 мая 1153
Пераемнік: аб'яднаны з Альбай
 
Дзейнасць: суверэн
Нараджэнне: 1084
Смерць: 24 мая 1153
Пахаванне:
Дынастыя: Данкельдская дынастыя
Бацька: Малькальм III
Маці: Маргарыта Шатландская
Жонка: Мацільда Хантынгданская[d]
Дзеці: сыны: Малькальм, Генрых Шатландскі, граф Хантынгдан
дочкі: Кларыса, Гадзірна

Давід I Святы (англ.: David I The Saint, шатл. гэл.: Dabíd mac Maíl Choluim, 1084 — 24 мая 1153) — кароль Шатландыі з 1124 года, малодшы з 6 сыноў Малькальма III і Святой Маргарыты. За час, праведзены пры англійскім двары, зведаў вялікі ўплыў нарманскай культуры, што адбілася на характары рэформ дзяржаўнага ладу, які ён праводзіў. У часы кіравання Давіда была адчаканена першая шатландская нацыянальная манета, узмацнілася цэнтралізацыя ўлады, была запазычана нарманская феадальная сістэма, прыняты збор законаў «Leges inter Brettos et Scottos», уведзена сістэма бургаў. Пры Давідзе ў Шатландыі ўзрос уплыў нарманскіх рыцараў, шматлікія з якіх сталі родапачынальнікамі вядомых шатландскіх родаў. Давід аказваў падтрымку царквы.

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 1093 года, пасля гібелі Малькальма III і яго старэйшага сына Эдуарда падчас уварвання ў Нартумбрыю, шатландскі прастол захапіў брат караля Дональд III. Давід і яго браты Эдмунд, Эдгар і Аляксандр вымушаны былі бегчы ў Англію[1], дзе тым часам знаходзіўся іх зводны брат Дункан. У 1097 годзе Эдгар пры падтрымцы Вільгельма II Рудога зрынуў Дональда III і стаў новым каралём[1], пасля чаго Давід з братамі змог вярнуцца на радзіму.

Уладанні Давіда — каралеўства Стратклайд

У 1107 годзе памёр бяздзетны кароль Эдгар. Тэрыторыі каралеўства былі падзелены згодна з воляй нябожчыка паміж двума яго братамі — Аляксандрам і Давідам. Аляксандр атрымаў каралеўскі тытул і землі на поўнач ад рэк Форт і Клайд, Давіду ж дасталіся паўднёвыя тэрыторыі і тытул кіраўніка Камберленда. У 1114 годзе пасля шлюбу з Мацільдай Давід стаў апекуном яе сына і часовым кіраўніком ва ўладаннях жонкі.

Кароль усёй Шатландыі[правіць | правіць зыходнік]

Паўстанні[правіць | правіць зыходнік]

27 красавіка 1124 года, пасля смерці брата, Давід атрымаў у спадчыну яго ўладанні і стаў поўнаўладным кіраўніком усяго каралеўства. Кіраванне Давіда I лічыцца пачаткам эпохі феадалізму ў раўніннай частцы Шатландыі.

У 1130 годзе памёр кіраўнік Марэя — Хет, які быў зяцем Лулаха. Яго сыны Ангус і Малькальм паднялі мяцеж супраць Давіда, які знаходзіўся ў Англіі. У бітве пры Стракатра Ангус загінуў канетаблем Эдуардам. Кароль Шатландыі сабраўшы вялікае войска, якое ўключала нарманскіх рыцараў з Нартумбрыі, выступіў насустрэч паўстанцам. Паўстанне было падушана, Малькальм патрапіў у палон, а Мюрэй быў канфіскаваны на карысць кароны.

У 1134 годзе абвясціўшы сябе сынам кіраўніка Марэя супраць Давіда падняў паўстанне манах Вімунд. Яго прыхільнікі рабавалі паўднёвы захад Шатландыі. У гэтым жа годзе яно было падушана.

Удзел у англійскай грамадзянскай вайне[правіць | правіць зыходнік]

Статуя Давіда I на заходнім партале сабора Сент-Джайлс, Эдынбург

Пасля смерці ў 1135 годзе англійскага караля Генрыха I Баклерка ў яго не засталося сыноў. На англійскі прастол прэтэндавалі дачка Генрыха Мацільда і яго пляменнік Стэфан Блуаскі. Правы на англійскую спадчыну былі і ў Давіда, як у пляменніка апошняга англасаксонскага караля Эдгара Этэлінга. Але быўшы ў сваяцтве як з Мацільдай так і са Стэфанам[2] Давід прэтэнзій не высоўваў, а разам з іншымі баронамі прысягнуўся[3] Мацільдзе як спадчынніцы.

Пасля раптоўнай смерці Генрыха I першым у Лондан прыбыў Стэфан і быў каранаваны, з-за таго, што многія бароны былі не задаволены тым, што імі будзе кіраваць жанчына. Давід I пад маркай абароны правоў пляменніцы ўварваўся ў Англію і атрымаў падтрымку Поўначы (Ньюкасл, Уорк, Норгем, Карлайл), але Поўдзень не падтрымаў Мацільду. Паміж Стэфанам і Давідам пачаліся перамовы ў выніку якіх кароль Шатландыі вярнуў сабе графства Хантынгдан, Карлайл, Данкастэр, акрамя таго яму быў абяцаны Нартумберленд. Прысягу за гэтыя землі прынёс сын Давіда Генрых.

У 1138 годзе сын Давіда Генрых наведаў Англію, дзе атрымаў цёплы прыём. Незадаволеныя тым, што іх шануюць менш за замежніка, архібіскуп Кентэрберыйскі і кіраўнік Чэстэра пакінулі двор, чым, паводле меркавання шатландскага караля, нанеслі абразу. Давід у якасці кампенсацыі запатрабаваў Нартумберленд і атрымаў адмову. У 1138 годзе шатландскія войскі пад камандаваннем яго пляменніка Вільгельма Фіц-Дункана зноў уварваліся ў Англію.

З прычыны таго, што шатландская армія, якая складалася з разнастайных частак, была бязлітаснай да мірнага насельніцтва ёй адказвалі тым жа. Таму пасля перамогі пры Клітэры над арміяй Стэфана Давід не толькі не атрымаў падтрымкі Поўначы, а сустрэў супраціўленне, бласлаўлёнае архібіскупам ёркскім. 22 жніўня 1138 года арміі Стэфана і Давіда сустрэліся каля Нарталертана. Перад бітвай частка нармандскіх баронаў, якія былі адначасова васаламі двух каралёў, паспрабавалі схіліць бакі да міру, але з-за таго, што Давід адмовіўся, яны склалі з сябе клятву вернасці.

Даследчыкі сцвярджаюць, што з-за тактычных пралікаў Давіда[4] бітва была прайграна. Спроба Давіда ўзяць рэванш каля Нарталертана не ўдалася, але ён змог сабраць разрозненыя атрады і адступіў да Карлайла.

У вайну ўмяшаўся папскі легат Альберык які прапанаваў каралям заключыць мір. Перамовы вялі жонка караля Стэфана[5] Мацільда і сын Давіда Генрых. Паводле Нотынгемскага дагавора Генрых атрымліваў Нартумберленд акрамя гарадоў Ньюкасла і Бамбара, за якія ён атрымліваў два гарады ў паўднёвай Англіі.

Крэпасці Давіда і Малькальма

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Муж Мацільды, дачкі Вальтэафа, графа Нартумбрыі

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Эдгар, шотландский король // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
  2. Мацільда была дачкой сястры Давіда, на дачцы іншай сястры быў жанаты Стэфан
  3. у якасці трымальніка англійскіх ф'ефаў
  4. Закутай у латы англійскай конніцы ён супрацьпаставіў слабаарганізаваных воінаў з Голуэя, якія не мелі брані. У баі яны панеслі цяжкія страты і, пачуўшы ад аднаго англійскага воіна, што шатландскі кароль забіты, у адступілі, дэзарыентаваўшы астатнія войскі шатландцаў.
  5. як сваячка двух каралёў

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мак-Кензи Агнес Кельтская Шотландия — м: Вече, 2006. — С. 161—204. — 336 с. — 2 000 экз. — ISBN 5-9533-1527-9.

Ссылки[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік
Аляксандр I
 Кароль Шатландыі 
11241153
Пераемнік
Малкальм IV