Анастасія Андрэеўна Жук
| Анастасія Жук | |
|---|---|
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 11 сакавіка 1931 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 2018 |
| Месца смерці | |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэтка, педагог |
Анастасія Андрэеўна Жук [1] (11 сакавіка 1931, Рабковічы, цяпер Баранавіцкі раён — 2018, Баранавічы) — беларуская паэтэса, педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сялянскай сям’і.
Завочна скончыла спачатку Баранавіцкі настаўніцкі інстытут, а затым Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут. Падчас вучобы працавала старшай піянерважатай у школе ў вёсцы Паланечка Баранавіцкага раёна, Гарадзішчанскім райкаме камсамола, а таксама настаўніцай у Пастарынскай і Гарадзішчанскай школах Баранавіцкага раёна.
З 1960 г. і да пенсіі выкладала хімію ў Баранавіцкім тэхналагічным тэхнікуме [2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Свае першыя вершы Анастасія Андрэеўна напісала ў перыяд з 1953 па 1957 гг. Гэта былі такія вершы, як «І. В. Сталіну», «Е. Лось», «Каханаму», «Горы Каўказа», «Раніца маёй вёскі».
Пачынаючы з 2002 г. вершы А. А. Жук сталі з’яўляцца ў друку: на старонках часопіса «Рэспубліка», газет «Інтэкс-прэс», «Наш край», «Шаг» і інш. [2]
Зборнікі вершаў
[правіць | правіць зыходнік]- 2005 — «Дарогай жыцця…»
- 2006 — «Белыя крылы»
- 2009 — «След на земле»
- 2010 — «Гронка рабіны»
- 2011 — «Пад белымі крыламі»
- 2012 — «Паэтычныя брыганціны»
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Жук А. А., Варыянтная форма імя.http://tavlay-library.by/
- 1 2 Жук Анастасія Андрэеўна
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Жук, Анастасія Андрэеўна (паэтэса)», Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бібліятэка Беларусі»
- Баранавічы паэтычныя, ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы»
- Нарадзіліся 11 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавіцкім павеце
- Памерлі ў 2018 годзе
- Памерлі ў Баранавічах
- Выпускнікі Баранавіцкага настаўніцкага інстытута
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне
- Беларускамоўныя паэты
- Паэтэсы Беларусі
- Педагогі Беларусі