Анастасія Сяргееўна Грушэцкая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Біятлон
Анастасія Грушэцкая
Поўнае імя Анастасія Сяргееўна Грушэцкая
Арыгінальнае імя руск.: Анастасия Сергеевна Грушецкая
Нарадзілася 30 студзеня 1984(1984-01-30) (40 гадоў)
Томск, Расія
Грамадзянства Сцяг Расіі Расія
Сцяг Беларусі Беларусь

Анастасі́я Сярге́еўна Грушэ́цкая (нар. 30 студзеня 1984, Томск) — расійская і беларуская біятланістка, удзельніца Кубка свету ў складзе зборнай Беларусі, неаднаразовая чэмпіёнка і прызёр чэмпіянату Расіі. Майстар спорту Расіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Займалася біятлонам з 2002 года ў Томску і ў Северску Томскай вобласці пад кіраўніцтвам трэнераў С. В. Грушэцкага, В. Шыцікава, С. Н. Басава, В. В. Іванова. У канцы 2000-х гадоў таксама прадстаўляла паралельным залікам Свярдлоўскую вобласць, а ў 2010-я гады — Новасібірск.

У буйных юніёрскіх спаборніцтвах міжнароднага ўзроўню ўдзелу не прымала.

У сезоне 2007/08 выступала за зборную Беларусі. На Кубку IBU дэбютавала на этапе ў нарвежскім Гейла, у сваёй першай гонцы — спрынце — заняла 24-е месца. Лепшы вынік у асабістых відах на Кубку IBU паказала на этапе ў Аўстрыі, заняўшы восьмае месца ў спрынце. Таксама ў сезоне 2007/08 удзельнічала ў Кубку свету, стартавала ў трох гонках. Лепшым вынікам стала 74-е (апошняе) месца ў спрынце на этапе ў Ханты-Мансійску. На этапе ў Паклюцы спартсменка фінішавала 78-й і 82-й, але там ёй удавалася апярэдзіць некалькіх саперніц.

Прымала ўдзел у чэмпіянаце Еўропы 2008 года ў Нове-Места. У складзе беларускай каманды стала сёмай у эстафеце, а ў асабістых відах лепшым вынікам было 33-е месца ў гонцы пераследвання.

Па заканчэнні сезону 2007/08 вярнулася ў Расію, выступала на ўнутраных спаборніцтвах.

Станавілася чэмпіёнкай Расіі ў 2013 годзе ў гонцы патрулёў і ў 2014 годзе ў каманднай гонцы. Некалькі разоў станавілася прызёрам чэмпіянату Расіі ў камандных дысцыплінах. У 2011 годзе стала чэмпіёнкай Расіі па летнім біятлоне ў эстафеце[1], а ў 2012 годзе — бронзавым прызёрам[2].

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Томскі дзяржаўны педагагічны універсітэт (2008).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]